Внимание! Конкурс эссе!

Дата: 21 февраля 2022 в 12:06
Автор: Кувик А. А.
110 просмотров

Рэдакцыя часопіса “Роднае слова” і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта абвяшчаюць конкурс эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Конкурс скіраваны на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей школьнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Конкурс пройдзе з 1 лютага да 8 красавіка 2022 г. у завочна-вочным фармаце.

На конкурс прымаюцца аповеды: пра знакавыя помнікі старажытнага беларускага пісьменства; пра ўражанні ад знаёмства з жыццём і дзейнасцю беларускіх першадрукароў і асветнікаў, аўтараў першых выданняў паэзіі і прозы ХІХ – пачатку ХХ ст.; пра сустрэчы з пісьменнікамі-землякамі; пра наведванне выстаў і кніжных экспазіцый і інш.

Тэрмін прыёму эсэ: з 1 лютага да 31 сакавіка 2022 г

Заяўкі на ўдзел у конкурсе і эсэ дасылаюцца на электронны адрас: konkurs@rod-slova.by. Палажэнне аб конкурсе змешчана на сайце часопіса: www.rod-slova.by. Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 263-34-79, 263-35-17.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.