Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вучэбна-даследчая работа «Яго Вялікасць Партфель»

Дата: 17 апреля 2019 в 13:17
Автор: Кувик А. А.

Аддзел адукацыі,  спорта і турызма

Жыткавіцкага  раённага выканаўчага камітэта

ДУА “Кольненскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

Вучэбна-даследчая работа

«Яго Вялікасць Партфель»

                                         Выканалі

                                               вучні 3 класа

                                                    Ліцкевіч Паліна

                                                   Галавач Дзяніс

                                                Юнчыц Ягор

                                                       Кіраўнік  Акунец

                                                         Алена Якаўлеўна

2018

Увядзенне

• Перад пачаткам кожнага навучальнага года дзеці з бацькамі адпраўляюцца ў магазіны выбіраць школьны партфель. Гэта радасная, хвалюючая падзея. Бо партфель з'яўляецца адным з галоўных атрыбутаў школьніка. Хочацца, каб ён быў зручны, прыгожы і ёмісты. У першыя дні верасня на перапынках мы любім разглядаць партфелі аднакласнікаў. Якія яны ўсе розныя: па колеры, афармленні, памерах.

• Як і калі ўзнік школьны партфель? Нас зацікавіла гэтае пытанне. І мы вырашылі даведацца аб гістарычным мінулым партфеля, пазнаёміцца з меркаваннем дактароў  і даследаваць партфелі вучняў пачатковых  класаў.

З гісторыі ўзнікнення партфеля.

• Калі з'явіўся партфель? Напэўна, разам з сшыткамі і кніжкамі. Але ж і да з'яўлення сшыткаў людзі на нечым  пісалі. Партфеляў спачатку, вядома, не было. Якія партфелі, калі запісвалі ўсё патрэбнае прама на сценках пячор! Спачатку толькі лічбы. Потым ужо, вядома, і ўсякія іерогліфы. (Дадатак 1)

         А калі ўспомніць першыя друкаваныя  ці перапісаныя ад рукі кнігі.

Многія дарослыя і дзеці лічаць, што ў нас цяжкія партфелі? Дык ведайце, што нам вельмі пашанцавала. Калі б мы жылі гадоў сто назад, дык хадзілі б з ранцам, зробленым з тюленей скуры. Узваліць яго на плечы было зусім не проста! Вучні былі ва ўсе часы, а гісторыя партфеля налічвае крыху больш за сто гадоў. Чаму? А вось уяві: даўным-даўно, тысячы гадоў таму людзі пісалі на гліняных таблічках. А «кніжкі» і «сшыткі" захоўваліся ў велічэзных куфрах або здаравенным гліняным посудзе. Які ўжо тут партфель!

Пазней, калі ў Старажытным Егіпце вынайшлі папірус, яго можна было склейваць у скруткі. Выканаў хатняе заданне, згарнуў скрутак і паклаў  не ў партфель. А ў спецыяльны круглы пенал, які насілі на шнурку ля пояса. (Дадатак 2)

 А потым кітайцы вынайшлі паперу. З Кітая 800 гадоў таму яна трапіла ў Еўропу. У Еўропе і была вынайдзеная сумка для нашэння паперы - партфель. Тады гаварылі «партфейль», што літаральна азначае «насіць лісты паперы».

А вось брат-блізнюк партфеля - ранец - прыйшоў да нас разам з наёмнымі нямецкімі салдатамі, якія служылі ў маскоўскіх цароў. Так называўся паходны заплечны мяшок. У XIX стагоддзі ранцамі сталі называць вучнёўскія сумкі, якія рускія шкаляры насілі на шлейках за спіной. Да рэвалюцыі ранцы ў Расіі рабіліся з чорнай авечай скуры , абабітай цюленевым мехам. Набіты сшыткамі і кніжкамі ён станавіўся амаль непад'ёмным. Пасля першай сусветнай вайны ўсё часцей вучні збіралі кніжкі і сшыткі менавіта ў партфелі. (Дадатак 3) Хаця многія школьнікі хадзілі на ўрокі з  палявымі торбамі, якія дасталіся ад сваякоў, якія вярнуліся з фронту. Такія сумкі зручна было перакідаць праз плячо і выкарыстоўваць у выпадку боя.

Слова «партфель» прыйшло да нас з французскай мовы.

Porter азначае «насіць», feuille – «ліст». Гэтае слова шматзначнае. Асноўнае яго значэнне – чатырохвугольная сумка з зашпількай, звычайна скураная, для нашэння дзелавых папер.

Мы правялі гутарку са сваімі бабулямі, дзядулямі і вось што яны нам расказалі цікавае.

Скураныя партфелі – гэта дарагое задавальненне.  Для школьнікаў сталі шыць партфелі з вінілу.

Партфель (або ранец) для многіх дзяцей другой паловы 20 стагоддзя быў паказчыкам даросласці і самастойнасці. Многія першакласнікі з нецярпеннем чакалі дня, калі бацькі прынясуць з крамы новенькі партфель, і спяшаліся хутчэй запоўніць яго чыстымі сшыткамі, ручкамі і алоўкамі. Першыя часы вучань ставіўся да партфеля  беражліва, з гонарам праносячы яго міма малых.  Але неўзабаве прадмет зайздрасці ператвараўся ў звычайную сумку для пераноскі цяжараў.  Дзеці маглі ў партфель пакласці і іншыя  рэчы.  Як, напрыклад, на карціне Ф. П.  Рашэтнікава “Зноў двойка”, хлопчык паклаў у партфель канькі. (Дадатак 4)

         У шасцідзесятыя гады мінулага стагоддзя партфелі выраблялі з каленкору. Што ж гэта за матэрыял? Звернемся да слоўнікаў.

Каленкор – гэта покрыўны пераплётны матэрыял на тканевай аснове са спецыяльным покрыўным пластом.  Але з-за невысокай трываласці на заломах  хутка з'яўляліся расколіны.

Паралельна з партфелем  і школьнай торбай быў ранец.

Ранец -  гэта сумка для нашэння пры сабе рэчаў з лямкамі за спіной.

Заплечнік - у перакладзе на рускую мову “рюкзак”.

У сямідзесятыя гады імі ўжо карысталіся. І гэта можна ўбачыць на старых школьных фотаздымках. Выраблялі партфелі  і ранцы з дэрмаціна , які замяняў скураныя  матэрыялы.  Затое яны былі больш яркімі і рознакаляровымі.  (Дадатак 5)

Аднак у 80–я гады сталі з'яўляцца партфелі незвычайнай формы. Да гэтага былі гарызантальныя з двума (адным) замкамі. А некаторыя школьнікі горда насілі ў школу навінку – вертыкальныя сумкі з раменьчыкам цераз плячо.

А вось што цікавае расказала нам бабуля Юнчыца Ягора.

«Калі я вучылася ў школе, дзяцей у класе дзялілі на «зорачкі», і кожная зорачка выконвала на працягу тыдня якое-небудзь даручэнне.  Дзяжурная «зорачка» у панядзелак правярала парадак у партфелях і наяўнасць у іх неабходных школьных прылад, а вынікі праверкі выстаўляліся ў балах у «Казаў партфель» (быў такі стэнд у класе). Нікому не хацелася атрымаць «2», таму дзеці стараліся ўтрымліваць партфелі ў парадку».

Сёння вучні часта забываюць насіць у школу дзённік ці сшыткі па прадметах. І гэтая школьная акцыя б не перашкодзіла, а, наадварот, зрабіла б школьнікаў уважлівымі і адказнымі і навучыла б акуратнасці.

         Мы запыталіся ў сваіх бацькоў, якія партфелі былі ў іх.  І вось што цікавае яны нам расказалі.

         У пачатковых класах мы хадзілі ў школу з ранцамі. А вось калі  станавіліся старшакласнікамі (з 7 па 11 клас)  - абзаводзіліся «дыпламатамі» . Былі яны ў асноўным карычневага або чорнага колеру.  У дыпламата былі перавагі і недахопы. Да пераваг можна аднесці тое, што сшыткі і падручнікі  не мяліся. А да недахопаў – тое, што раскрыць яго на вуліцы, каб дастаць патрэбную рэч, было вельмі нязручна. (Дадатак 6)

Мы заглянулі ў тлумачальны слоўнік і знайшлі меркаванне слову “дыпламат”

Дыпламат (Кейс) — гэта вузкая, каробкападобная  сумка, зробленая з вінілу або скуры з ручкай на канцы. Выкарыстоўваецца ў асноўным для пераноскі папер і іншых дакументаў.

На змену дыпламатам у канцы 80–х – у 90–х гадах у моду ўвайшлі сумкі, жаночыя або спартыўныя (у юнакоў). Малодшыя школьнікі па-ранейшаму насілі ранцы і партфелі.

З канца 90–х і па цяперашні час школьнікі носяць ранцы, заплечнікі (рюкзаки), якія ўмацавалі свае пазіцыі ў якасці школьнай сумкі.

   Сёння школы мільгаюць ранцамі разнастайных расфарбовак і формаў: святлоадбівальныя і артапедычныя, з кучай кішэнек і патаемных аддзяленняў, з мульцяшнымі героямі і неонавымі ўстаўкамі.

                                          

Выбіраем правільна

              Калісці даўно быў адзін памер школьнага ранца. Цяпер іх вялікае мноства. Таму правільна падбірайце памер заплечніка або ранца. (Дадатак 7) Запомніце адно нескладанае правіла, калі станеце выбіраць: верх заплечніка не павінен знаходзіцца вышэй лініі плячэй, а ніз — ніжэй сцёгнаў. Шырыня ранца не павінна быць большай, чым шырыня плячэй дзіцяці. Важна, каб задняя сценка ранца, ці заплечніка была ўшчыльнена і добра прылягала да спіны школьніка, не даючы хрыбетніку перакрыўляцца. Вучню малодшых класаў лепш набыць заплечнік з адмысловай артапедычнай спінкай. Далей звяртайце ўвагу на матэрыял, з якога выраблены заплечнік. Чым ён лягчэй, тым лягчэй яго будзе насіць. Вінілавыя або тканевыя заплечнікі не менш трывалыя, чым скураныя, але больш лёгкія па вазе. Паглядзіце, як выглядаюць рамні. Яны павінны быць не менш за 8 см шырынёй і добра падганяцца пад рост і аб'ём таго, хто будзе насіць заплечнік.

        Няправільна падабраныя рамні могуць перадаўліваць нервовыя канчаткі на плячах і руках, і выклікаць іх здранцвенне. Паверхня заплечніка, прылягаючая да спіны, павінна быць выканана ў выглядзе адмысловай падушачкі, каб вучань адчуваў камфорт, а не скіпы кніг і сшыткаў, якія ўпіваліся ў спіну.

          Медыкі перакананыя: лепш за ўсё, калі ваша дзіця будзе насіць не сумку праз плячо або партфель у руцэ, а менавіта ранец на двух плячах. Перш чым канчаткова выбраць тую ці іншую мадэль, ўзважце яе ў руках, прыкіньце, ці не занадта цяжкая ноша будзе. Вага пустога ранца для першакласнікаў не павінна перавышаць 700 грамаў, а нагружанага сшыткамі і кніжкамі — паўтара кілаграма.

                                           

     Мы правялі анкетаванне сярод вучняў 1 - 4 класаў ў нашай школе. У анкетаванні прынялі ўдзел 48 чалавек .

Анкета для навучэнцаў  (Дадатак 8)

                     

  1. Хто выбірае для вас партфель?

  1. Дзе купляеце партфель?

  1.  Выбіраеце партфель, выраблены ў нас ,у Беларусі ,

ці ў іншай краіне (імпартны)?

  1.  Па якіх крытэрах (прыкметах) выбіраеце?

(Можаце адзначыць некалькі прыкмет адразу)

  1.  Якога колеру, формы партфель вам падабаецца?

Напішыце

  1. Як доўга карыстаецеся адным партфелем?

Напішыце

  1. Па якой прычыне мяняеце партфель?

  1. Якімі вы бачыце партфель школьніка ў будучыні?

Можаце напісаць ці намаляваць!

Вынікі анкетавання. (Дадатак 9)

1. Хто выбірае для вас партфель?

З  48 чалавек самастойна выбіраюць партфель 8 чалавек (17%), часцей за ўсё вучні выбіраюць партфель разам з бацькамі 40 чалавек (83%).

2. Дзе вы купляеце партфель?

26 чалавек (54% ) апытаных ідуць купляць партфель у магазін, 22 чалавекі (46%)  ідуць за партфелем на рынак.

3.Выбіраеце партфель, выраблены ў нас у Беларусі  ці ў іншай краіне (імпартны)?

30 чалавек (62%)купілі партфелі беларускіх вытворцаў, 18 чалавек (38%) імпартныя

4. Па якіх крытэрах (прыкметах) выбіраеце партфель?

Асноўнымі крытэрыямі пры выбары партфеля з'яўляюцца зручнасць, колер і форма.

5. Якога колеру партфель вам падабаецца?

Хлопчыкі часцей выбіраюць партфель сіняга і чорнага колеру, дзяўчынкі аддаюць перавагу яркаму колеру.

6. Як доўга карыстаецеся адным партфелем?

81% апытаных вучняў 2-4 класаў мяняюць партфель кожны год. Першакласнікам у гэтым годзе купілі ўпершыню.

7. Па якой прычыне мяняеце партфель?

Прычынай змены партфеля для 44% апытаных з'яўляецца жаданне мець новы партфель. 56% мяняюць, бо маюць непрыглядны выгляд.

8.Якім  вы бачыце партфель школьніка ў будучыні?

29 чалавек (65%) адказалі: кампактны, прыгожы, умяшчальны;

11 чалавек (22%) жадаюць мець такіж самы;

 8 чалавек (17%) адказалі: гэта можа быць проста планшэт.

                                                 Парады доктара

Спецыялісты ў адзін голас сцвярджаюць: насіць школьныя прыналежнасці лепш у ранцы. Сумка і партфель даюць асіметрычную нагрузку на пазваночнік і фарміруюць у дзіцяці няправільную патаву. (Дадатак 10)

         Беларускія дактары і настаўнікі прынялі рашэнне абмежаваць вагу школьных ранцаў, якія часта з'яўляюцца непасільнай ношай для неакрэплых дзіцячых плячэй. Бацькі лічаць, што іх дзеці павінны хадзіць у школу з лёгкімі ранцамі. У некаторых школах нават вырашана закупіць па два камплекты падручнікаў, каб дзецям не давялося цягаць кнігі з дому. У некаторых школах медыкі навучаюць вучняў правільнай паставе і спосабам папярэджання боляў у спіне. У асобныя дні тыдня акрамя таўшчэзных падручнікаў у ранцах аказваюцца яшчэ і спартыўная вопратка і абутак, а таксама ежа, якой клапатлівыя бацькі забяспечваюць дзяцей.

            Спецыялісты акадэміі педыятрыі не рэкамендуюць дзецям насіць грузы, якія перавышаюць 10% ад вагі цела.  Хоць нязначныя перагрузкі звыш новых стандартаў і не прыводзяць да сур'ёзных захворванняў або траўмаў, яны выклікаюць хранічныя болі ў спіне.

           Для кожнага ўзросту ёсць свае гігіенічныя нарматывы вагі школьнай сумкі: з штодзённым вучэбным камплектам і пісьмовымі прыладамі.

 Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб абмежаванні максімальнай вагі школьных партфеляў і ранцаў: 10% ад вагі цела школьніка. 

Вага ранца:

• 1-2 клас – 1,5 кг

• 3-4 клас – 2,5 кг

• 5-6 клас – 3 кг

• 7-8 клас – 3,5 кг

• 9-11 клас – да 4 кг

Такім чынам, пусты ранец павінен важыць 500-800 грамаў.

Перад намі былі пастаўлены задачы:

  1. Вымераць вагу партфеля (ранца) кожнага вучня.
  2. Параўнаць вагу партфеля (ранца) з вагой дзіцяці.

Вывучэнне вагі партфеля вучняў 1-4 класаў

У еўрапейскіх краінах прынята лічыць, што вага  школьнага партфеля не павінна  перавышаць 10%  ад вагі школьніка.

( Дадатак 11)

Мы прааналізавалі, наколькі адпавядае гігіенічным нормам вага партфеляў вучняў пачатковых класаў нашай школы. Папярэдне ўзважылі пусты партфель(ранец) кожнага вучня. Затым па раскладзе ўрокаў пралічылі вагу поўнага партфеля на кожны дзень. У той дзень, калі ў вучняў  больш ўрокаў, калі партфель загружаны падручнікамі, сшыткамі і школьнымі прыналежнасцямі мы ўзважылі  партфелі вучняў кожнага класа. З дому  прынеслі напольныя электронныя вагі і  ўзважылі вагу кожнага вучня. Вылічылі сярэдняе значэнне і занеслі яго ў табліцу. Настаўніца Алена Якаўлеўна дапамагла нам вылічыць  працэнт вагі парттфеля ад вагі вучня.

(Дадатак 12)              Зводная табліца вынікаў 1 класа

п/п

Прозвішча, імя вучня

Вага пустога

партфеля

Вага вучня

Сярэдняя вага поўнага партфеля

Норма

10% ад вагі вучня

% ад вагі вучня

1.

Андрэцкая Ганна

600 г

23 кг 200 г

1 кг

2 кг 320 г

4,3 %

2.

Ганіна Кіра

650 г

24 кг 200 г

1 кг

2 кг 420 г

4,1 %

3.

Герасіменка Раман

700 г

26 кг 600 г

1кг 300 кг

2 кг 660 г

4,9 %

4.

Ермоліч Глеб

700 г

26 кг 300 г

1 кг

2 кг 630 г

3,8%

5.

Курашоў Мацвей

650 г

26 кг 400 г

1 кг

2 кг 640 г

3,9%

6.

Лой Арцём

560 г

25 кг 300 г

1 кг

2 кг 530 г

3,9%

7.

Сакула Валерыя

650 г

21 кг 500 г

1 кг

2 кг 150 г

4,6%

8.

Туравец Вераніка

600 г

22 кг 800 г

1 кг

2 кг 280 г

4,4%

9.

Юхневіч Юлія

660 г

21 кг 300 г

1 кг

2 кг 130 г

4,7%

10.

Ярмоліч Ганна

560 г

16 кг 200 г

1 кг 200 г

1 кг 620 г

7.4%

Аналізуючы табліцу вучняў 1 класа можна зрабіць выснову, што  вага партфеляў вучняў класа адпавядае норме.

Зводная табліца вынікаў 2 класа

п/п

Прозвішча, імя вучня

Вага

пустога

партфеля

Вага вучня

Сярэдняя вага поўнага партфеля

Норма

10% ад вагі вучня

% ад вагі вучня

1.

Голад Яраслаў

700 г

23 кг 200 г

1 кг 500 г

2 кг 320 г

6,4 %

2.

Кудзелька Яна

660 г

24 кг 200 г

1 кг 500 г

2 кг 420 г

6,1 %

3.

Сенюк Максім

600 г

26 кг 600 г

1кг 450 кг

2 кг 660 г

5,4 %

4.

Сулкоўская Вікторыя

720 г

26 кг 300 г

1 кг 500 г

2 кг 630 г

5,7 %

5.

Ляшкевіч Дар’я

650 г

28 кг 400 г

1 кг 600 г

2 кг 640 г

6,0%

6.

Мацкевіч Жэня

680 г

25 кг 300 г

1 кг 200 г

2 кг 530 г

4,7%

7.

Ханеня Дамініка

580 г

21 кг 500 г

1 кг 400 г

2 кг 150 г

6,5%

8.

Чарнагалоў Антон

680 г

22 кг 800 г

1 кг 600 г

2 кг 280 г

7%

9.

Чарнагалова Аліна

700 г

21 кг 300 г

1 кг 450 г

2 кг 130 г

6,8%

10.

Юнчыц Айнура

720 г

30 кг 200 г

1 кг 700 г

3 кг 020 г

5,6%

11.

Ярмоліч Данііл

650 г

26 кг 500 г

1 кг 400 г

2 кг 650 г

5,2%

Аналізуючы табліцу вучняў 2 класа можна зрабіць выснову, што  вага партфеляў вучняў класа адпавядае норме.

Зводная табліца вынікаў 3 класа

п/п

Прозвішча, імя вучня

Вага

пустога

парт

феля

Вага вучня

Сярэдняя вага поўнага партфеля

Норма

10% ад вагі вучня

% ад вагі вучня

1.

Буткевіч Аляксей

700 г

33 кг 700 г

2 кг 400 г

3 кг 370 г

6,4 %

2.

Галавач Дзяніс

690 г

34 кг 200 г

2 кг 600 г

3 кг 420 г

7, 6 %

3.

Ермоліч Дзмітрый

720 г

31 кг 900 г

2 кг 500 г

3 кг 190 г

7, 8 %

4.

Жогаль Мікіта

660 г

20 кг 300 г

2 кг 600 г

2 кг 030 г

5.

Залескі Дзяніс

680 г

33 кг 100 г

2 кг 600 г

3 кг 310 г

7,9 %

6.

Іглінскі Давыд

700 г

27 кг 900 г

2 кг 500 г

2 кг 790 г

8,8 %

7.

Ліцкевіч Паліна

720 г

50 кг 100 г

2 кг 600 г

5 кг 010 г

5 %

8.

Маркевіч Валерыя

680 г

27 кг 500 г

2 кг 600 г

2 кг 750 г

9 %

9.

Мельянкоў Дзяніс

660 г

25 кг 100 г

2 кг 400 г

2 кг 510 г

9,5 %

10.

Пяшэвіч Дар’я

700 г

50 кг 200 г

2 кг 800 г

5 кг 020 г

5.5 %

11.

Савельеў Сяргей

680 г

28 кг 700 г

2 кг 500 г

2 кг 870 г

8.7 %

12.

Чарнушэвіч Ксенія

650 г

21 кг 400 г

2 кг 100г

2 кг 140 г

9,8 %

13.

Шакалян Дар’я

670 г

25 кг 200 г

2 кг 500 г

2 кг 520 г

9,9 %

14.

Шатуха Аліна

700 г

29 кг 800 г

2 кг 600 г

2 кг 980 г

8,7 %

15.

Юнчыц Ягор

720 г

43 кг 700 г

2 кг 700 г

4 кг 370 г

6,2 %

16.

Ярмоліч Аляксей

680 г

27 кг 200 г

2 кг 400 г

2 кг 720 г

8,8 %

Аналізуючы табліцу вучняў 3 класа можна зрабіць выснову, што ў 3 класе  у Жогаля Мікіты вага партфеля не адпавядае яго вазе, што адмоўна ўплывае на яго здароўе, ідзе скрыўленне пазваночніка і яго паставы. Таму Мікіце параілі разгрузіць партфель і не насіць у школу лішняга.

Зводная табліца вынікаў 4 класа

п/п

Прозвішча, імя вучня

Вага

пус

тога

парт

феля

Вага вучня

Сярэдняя вага поўнага партфеля

Норма

10% ад вагі вучня

% ад вагі вучня

1.

Агіевіч Вікторыя

690 г

31 кг 700 г

2 кг 500 г

3 кг 170 г

7,8 %

2.

Данілава Ганна

720 г

30 кг 700 г

2 кг 600 г

3 кг 070 г

8,4 %

3.

Залескі Ягор

700 г

33 кг 100 г

2 кг 500 г

3 кг 310 г

7, 5 %

4.

Козінец Ангеліна

680 г

38 кг 800 г

3 кг 500 г

3 кг 880 г

9 %

5.

Лішык Максім

700 г

48 кг 500 г

2 кг 350 г

4 кг 850 г

4,8 %

6.

Маліноўская Ульяна

680 г

29 кг 700 г

2 кг 500 г

2 кг 970 г

8, 4 %

7.

Сянюк Анастасія

690 г

31 кг 200 г

2 кг 500 г

3 кг 120 г

8 %

8.

Пацук Станіслаў

680 г

32 кг 800 г

2 кг 400 г

3 кг 280 г

8 %

9.

Пяшэвіч Іван

660 г

38 кг 300 г

2 кг 300 г

3 кг 830 г

6 %

10

Юнчыц Таццяна

690 г

32 кг 900 г

2 кг 480 г

3 кг 290 г

8 %

Аналізуючы табліцу вучняў 4 класа можна зрабіць выснову, што  вага партфеляў вучняў класа адпавядае норме.

Як відаць са зводных табліц партфелі вучняў адпавядаюць норме. Толькі ў 3 класе вучань  Жогаль Мікіта маленькага росту і важыць усяго 20 кг 300г, таму і партфель у яго цяжэйшы за норму.  Гэта адмоўна ўплывае на фарміраванне паставы.

Вядома, што розныя формы школьнага партфеля па-рознаму ўздзейнічаюць на паставу. Выбіраючы паміж ранцам, партфелем, заплечнікам , лепш за ўсё спыніцца на заплечніку. У адрозненне ад партфеля ранец не шкодзіць пазваночніку. У заплечніка мяккая спінка, гэты варыянт больш падыходзіць вучням. Ва ўсіх вучняў пачатковых класаў нашай школы ранцы або заплечнікі.

Заключэнне

У ходзе работы мы даведаліся шмат цікавага аб школьным партфелі.

1. Выбіраючы партфель, звярніце увагу на яго вагу, памеры і форму. Верх не павінен быць вышэй лініі плячэй, а ніз – ніжэй сцёгнаў. Шырыня партфеля не павінна быць больш, чым шырыня плячэй дзіцяці. Рамяні павінны падганяцца пад рост вучня і мець шырыню 8 см.

2. Лепш, калі гэта будзе ранец або заплечнік.  Вага ранца (заплечніка) запоўненага кніжкамі, сшыткамі і школьнымі  прыналежнасцямі павінна складаць  не больш за 10% ад вагі самога вучня.

3. Вучням, у якіх вага партфеля перавышае ўстаноўленыя нормы, раім не насіць у школу лішніх школьных прыладаў.

(Дадатак 13)

   Зараз навукоўцы распрацоўваюць электронныя школьныя ранцы, якія змогуць замяніць падручнікі, сшыткі, дзённікі. У такім ранцы можна захоўваць некалькі дзясяткаў падручнікаў з малюнкамі, а важыць ён крыху больш за адзін кілаграм!  Бо такі ранец выглядае, як планшэтны персанальны камп’ютар.

Партфель будучыні

  Востраў Тайвань знаходзіцца ў Ціхім акіяне, недалёка ад узбярэжжа паўднёва-усходняга Кітая. Тайвань — астраўная дзяржава з квітнеючай эканомікай і дэмакратычным праўленнем. Тут размяшчаецца правіцельства  Кітая.

       Камп’ютарная асацыяцыя TCA з Тайваня стварыла групу, мэта якой – спрыяць распаўсюджванню ў краіне і за мяжой электронных школьных ранцаў-камп’ютараў, якія павінны аб'яднаць у сабе школьныя падручнікі, сшыткі, дзённікі і ўсё іншае, неабходнае школьніку для вучобы. Многія эксперты,  не толькі на Тайвані, але  і ў Беларусі,  прадказваюць, што гэтыя прылады паступова заменяць традыцыйныя друкаваныя кнігі. Іх перавагі не столькі ў малой вазе (10-цалевы планшэтны персанальны камп’ютар мае масу толькі крыху больш за 1 кг), але і ў тым, што пераход на іх створыць новую, з непараўнальна вялікімі магчымасцямі сераду навучання. Акрамя таго, што ў такім камп’ютары можна захоўваць некалькі дзясяткаў падручнікаў з малюнкамі. Настаўнікі могуць цэнтралізавана правяраць выкананыя на іх працы і раздаваць матэрыялы і хатнія заданні або, выкарыстоўваючы электронныя дошкі, перадаваць свае лекцыі. Ды і самі вучні змогуць лёгка і хутка абменьвацца паміж сабой любой захаванай ў «заплечніку» інфармацыяй (улічваючы гэта, заданні ім прыйдзецца даваць толькі індывідуальныя).

Ну што ж! Будзем чакаць і мы цуда-ранец.

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Тлумачальны слоўнік рускай мовы Ушакова

 2. Праўда, аб школьных партфелях // Сайт «Здароўе»

3. Пратасаў Б. І. Што такое пастава? // Сайт www.osanka.ru

4. Фядотава В. А. Аб школьным партфелі для малодшых школьнікаў.// Сайт www.proshkolu.ru

5. «Лячэбная фізічная культура» 2003 г. Н.Папоў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.