Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

“Чалавек і свет” Тэма: “Ахова прыроды Беларусі. Запаведнікі і нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк Прыпяцкі”

Дата: 17 апреля 2019 в 13:18, Обновлено 19 октября 2024 в 12:13
Автор: Кувик А. А.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кольненская сярэдняя школа”

Урок ў 3 класа па прадмеце “Чалавек і свет”

Тэма: “Ахова прыроды Беларусі. Запаведнікі і нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк Прыпяцкі”

                                                                      

      Распрацавала і правяла настаўніца

                                                      пачатковых класаў вышэйшай    

                                                      кваліфікацыйнай катэгорыі

                                     Акунец Алена Якаўлеўна

2024 год

Тэма ўрока: Ахова прыроды Беларусі. Запаведнікі і нацыянальныя паркі Рэспублікі Беларусь. Нацыянальны парк Прыпяцкі.

Мэта: сістэматызаваць і пашырыць веды навучэнцаў аб ахове прыроды роднага краю.

Задачы ўрока:

навучальныя:

• арганізаваць дзейнасць вучняў па актуалізацыі і сістэматызацыі ведаў аб запаведніках, заказніках і нацыянальных парках Рэспублікі Беларусь;

• стварыць умовы для развіцця даследчай дзейнасці па праблеме беражлівых адносін  да жывёльнага  і расліннага свету Беларусі;

развіваючыя:

• садзейнічаць фарміраванню і развіццю пазнавальнай цікавасці;

• арганізаваць дзейнасць па развіццю камунікатыўных навыкаў работы на ўроку;

выхаваўчыя:

• садзейнічаць фарміраванню экалагічнай культуры;

здароўезберагальныя:

• стварыць умовы, якія садзейнічаюць захаванню і ўмацаванню фізічнага, псіхалагічнага і эмацыйнага здароўя навучэнцаў;

Абсталяванне:

• падручнік В. М. Удавічэнка, Т. А. Кавальчук. «Чалавек і свет» 3 клас.- Мінск, «Адукацыя і выхаванне», 2012 - 140с.

• мультымедыйная прэзентацыя “Нацыянальны парк Прыпяцкі”

• відэаролік «Бярэзінскі запаведнік».

   фізічная карта Рэспублікі Беларусь.

Ход урока

1.Арганізацыйна-матывацыйны этап

Прывітанне настаўніка, усмешкі дзяцей адзін аднаму, прывітанне гасцей.

2. Этап сістэматызацыі атрыманых ведаў

Часта мы чуем “Чалавек – цар прыроды!” Але хто паставіў чалавека над прыродай? Сам чалавек! А хто чалавек без прыроды? Уявіць сабе гэта немагчыма. Без паветра, вады, спеву птушак, араматаў кветак, шораху лістоў. Усё гэта шчодра дае нам прырода.

Шчодра дорыць, а ў замен просіць?

Як вы думаеце, аб чым просіць прырода?

         Прырода, як параненая птушка, крычыць, просіць нас аб тым, каб захавалі прыродныя багацці для тых, хто будзе жыць на Зямлі пасля нас. Але нажаль, ні расліны, ні жывёлы не ўмеюць гаварыць, а калі б маглі…

(Выступленні вучняў)

ТРЫВОЖНЫЯ ФАКТЫ

За апошнія 30 гадоў транспарт і прамысловасць узялі з атмасферы больш кіслароду, чым усё чалавецтва за папярэднія 2-3 мільёны гадоў.

• Лес – «лёгкія прыроды» - высякаюцца хутчэй, чым вырастаюць. Штогод плошча лясоў памяншаецца на 2% (гэта 20 гектараў за суткі).

• Прэсная вада, прыдатная для выкарыстання, складае на Зямлі толькі 2 %.

• Смецце запоўніла нашу планету настолькі, што, калі яго не знішчаць, то праз 10-15 гадоў яно пакрые ўсю планету пластом таўшчынёй 5 метраў.

• Ад забруджвання паветра, вады і глебы, з-за варварскага стаўлення чалавека памяншаецца колькасць раслін і жывёл.

• Штодня на Зямлі незваротна знікае 1 від жывёл, а штотыдзень – 1 від раслін.

         Над чым неабходна задумацца чалавеку, каб зберагчы прыродныя багацці для патомкаў?

Складзіце, калі ласка, кластар «Ахова прыроды». Падумайце, якімі  мерапрыемствамі  можна дапамагчы прыродзе.

Ахова прыроды

Уклад кожнага чалавека

Дзяржаўныя закон

Запаведнікі, заказнікі, нацыянальныя паркі

Чырвоная кніга

3. Работа над новым матэрыялам.

Сёння мы з вамі будзем гаварыць на тэму: «Ахова прыроды ў Беларусі. Нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі».

         З мэтай аховы раслін і жывёл  ствараюцца нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі.

(Праца з падручнікам)

Адкрыйце падручнікі на старонцы 79 і працытайце хорам, што ж такое запаведнікі.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь створана два запаведніка. Бярэзінскі біясферны запаведнік (1925г.)ў вярхоўях ракі Бярэзіны на граніцы Мінскай і Віцебскай абласцей.

Палескі дзяржаўны  радыяцыйна-экалагічны запаведнік(створаны 18 ліпеня 1988г.) Створаны ў зоне адчужэння на тэрыторыі трох найбольш пацярпелых ад аварыі раёнаў Гомельскай вобласці — Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага

Праца з фізічнай картай Рэспублікі Беларус

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Ён быў арганізаваны ў 1925 годзе ў мэтах аховы рачных баброў і птушынай дзічыны. З 1978 года ён носіць назву біясфернага, г. зн. уключаны ў міжнародную сістэму асабліва важных эталонаў біясферы Зямлі. Плошча запаведніка складае 76,2 тыс. га. Каля 60% плошчы займаюць балоты. Больш за 85 гадоў існуе запаведнік. Якія насельнікі пражываюць у запаведніку, вы даведаецеся, паглядзеўшы наступны відэаролік.

У лясах запаведніка пражывае 53 віды млекакормячых, 8 відаў земнаводных і 5 відаў паўзуноў. Тут можна ўбачыць ласёў, дзікоў, бурых мядзведзяў, казуль, зайцоў, ваўкоў, рысяў, ліс, барсукоў, норак і г. д. Водзяцца рэдкія птушкі: арол-беркут, малы арлец, чорны бусел, шэры журавель. У вялікіх і малых азёрах запаведніка налічваецца 34 віды рыбы. Але асноўнае багацце запаведніка - бабры, якія насяляюць у больш чым 200 паселішчах.

- Дзякуючы чаму павялічылася колькасць жывёл?

- Якія рэдкія жывёлы цяпер засяляюць Бярэзінскі запаведнік?

4. Этап рэлаксацыі і адпачынку.

Фізкультхвілінка пад музыку “У оленя дом большой…”

5. Працяг вывучэння новага матэрыялу

А цяпер давайце прачытаем, што ж азначае паняцце “Нацыянальны парк” (с. 80 падручніка)

Чым адрозніваюцца паняцці, запаведнік і нацыянальны парк?

У  Рэспубліцы Беларусь створана  чатыры нацыянальныя паркі. Гэта Белавежская пушча, Нарачанскі нацыянальны парк, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі нацыянальны парк.

Самы вялікі нацыянальны парк Беларусі - Белавежскую пушча. У 2009г. наша краіна адзначыла яе 600-гадовы юбілей.

Што вы ведаеце пра Белавежскую пушчу?

Дзе размешчана Белавежская пушча? Пакажыце на карце.

У Белавежскай пушчы самая вялікая ў Еўропе плошча лясоў, якія захаваны ў натуральным стане.

(Пра прыроду і яе жыхароў вы пачытаеце дома ў падручніку)

А пагаворым мы з вамі пра нацыянальны парк Прыряцкі, да якога мы з вамі маем непасрэднае дачыненне?

Як вы думаеце, дзе ён размешчаны?

Нацыянальны парк "Прыпяцкі" размешчаны на тэрыторыі Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці.

Некранутая чалавекам прырода ў даліне ракі Прыпяць, унікальныя балоты і пойменныя дубровы, багатыя радовішчы – усё гэта дзіўны край Палесся, падобнага да якога няма не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. Пад асаблівай аховай знаходзіцца амаль 190 тысяч гектараў тэрыторыі, і больш за трэць займае абсалютны рэзерват дзікай прыроды.

(Прагляд прэзентацыі)

Дзякуючы даследаванням унікальнай прыроды Палесся за некалькі дзесяцігоддзяў склалася навуковая база для стварэння запаведнай тэрыторыі.

У чэрвені 1969 г. быў арганізаваны Прыпяцкі дзяржаўны ландшафтна-гідралагічны запаведнік, які з 1996 года пераўтвораны ў Нацыянальны парк "Прыпяцкі".

У 1995 годзе пры запаведніку створана эксперыментальная лесагаспадарчая гаспадарка  "Ляскавічы". А ў 1998 годзе ў парку адкрыўся першы ў Беларусі Музей прыроды (з 2012 г. – у новым будынку).

Сёння Нацыянальны парк "Прыпяцкі" – адна з самых папулярных турыстычных выдатных мясцін Беларусі.

Аматары дзікай прыроды прыязджаюць на захапляючы фотасафары, тут можна ўбачыць сапраўды вялікую колькасць жывёл у прыродным асяроддзі.

У Нацыянальным парку сустракаецца 51 від млекакормячых: дзікі, алені, ласі, лані, зайцы, лісы, андатры, янотападобныя сабакі, бабры… У тым ліку і рэдкія віды: зубр, еўрапейская норка, еўрапейская рысь, барсук і іншыя.

Яго насяляе 256 відаў птушак (79% арнітафаўны ўсёй краіны), з іх 65 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Пойма Прыпяці – буйнейшае міграцыйнае рэчышча пералётных птушак у Еўропе.

А зараз паслухаем выступленні вучняў.(Выступаюць загадзя падрыхтаваныя вучні. Выступленні суправаджаюцца паказамі слайдаў.)

Вялікая белая ча́пля  (Ліцкевіч Паліна)

Вялікая белая чапля мае вельмі тонкую і выгнутую шыю, доўгія ногі. Даўжыня цела 85-102 см. Размах крылляў дасягае 140—170 см. Вялікая белая чапля разы ў паўтары-два буйней за малую белую чаплю. У адрозненні ад апошняй мае чорныя пальцы, а ў гнездавы час — жоўтую дзюбу. Гукі, якія яна выдае, падобны на хрыплае карканне «рха».

Гняздуецца па берагах вадаёмаў як калоніямі так і асобнымі парамі. Гнёзды можа ўладкоўваць на дрэвах, але часцей уладкоўвае іх на заломах трыснягу або ў хмызняку у забалочаных мясцінах, поймах рэк. Іх робіць з трыснягу або галінак. Дыяметр гнёзд дасягае 50-110 см, а вышыня — 35-60 см. Калі галінак для гнязда не хапае, могуць красці іх у сваіх суседзяў. Гэта часта вядзе да шумных драк белых чапляў.

Вялікія белыя чаплі адкладваюць у гнёздах звычайна тры-пяць яек. Яйкі блакітна-зялёнага колеру, маюць памер 62,7х41,7 мм. Бацькі пачынаюць іх высіжваць у другой палове красавіка. Цягнецца гэта 25-26 дзён.

Ядуць вялікія белыя чаплі рыб, водных і наземных насякомых. Калі-нікалі могуць з'есць дробных грызуноў, птушанят іншых птушак.

Удод ( Юнчыц Ягор)

Удод  — невялікага памеру птушка з пер'ем стракатай афарбоўкі і вялікай вузкай (4—5 см) дзюбай. Адзіны прадстаўнік сямейства удодавых.

Даўжыня цела — 25—29 см, размах крылаў — да 48 см. На галаве — характэрны нараст у выглядзе доўгіх пёраў — чуб. Звычайна пёры чубу шчыльна прыціснутыя адно да аднаго, але часам птушка раскрывае іх, нібы веер. Пер'е на крылах і хвасце — чорнае і белае, утварае выразна акрэсленыя палосы. Афарбоўка пер'я галавы, шыі і грудной часткі — ружаватая, вохрыстая ці нават рудавата-карычневая (у залежнасці ад месца пражывання і падвіду). Чуб аранжава-рудога колеру, пёры ў чубе маюць чорнае наверша. Крылы афарбаваныя чорнымі і жаўтаватымі барвамі, таксама ў выглядзе палос. Хвост сярэдняй даўжыні, чорны з шырокаю белаю паласою пасярэдзіне.

Кнігаўка (Пяшэвіч Дар’я)

Кні́гаўка , ка́ня — невялікая птушка сямейства сяўцовых атрада сеўцападобных. Назва птушкі на рускай мовеЧИБИС.

Падвiдаў няма. У апярэнні чорны з зеленаватым, металiчным бляскам, белы i ржавы колеры. На галаве высокi чуб. Маладыя цемна-шэра-карычневыя са светлым жыватом i больш кароткiм чубам. Даўжыня цела 28-34 см. Размах крылаў 66-80 см. Голас: гучнае, трошкi хрыплае «кiі-р-вi», «кіі-р-віі». Месцы пражывання — лугi з сярэдняй вiльготнасцю, пашы, вiльготныя палi паблiзу лугоў, дэльты рэк, берагi i рачныя астравы (даходзіць да вышыні ў 800—900 м в.у.м., у выключных выпадках — да 1000 м в.у.м.).

Арэал ад Еўропы (акрамя крайніх паўночнага ўсходу і поўдня) шырокiм поясам праз цэнтрэльную Азiю да Цiхага акіяна. Пералёты ў (канцы ІІ) III—IV, (канец V) VI—XI. Паўднёва-заходнія папуляцыі аселыя (напр., у Вялікабрытаніі, Францыі, паўн. Італіі, Іспаніі, Турцыі). Распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Беларусі, адзін з найбольш звычайных пералётных і транзітна мігрыруючых відаў кулікоў (народныя назвы кігіка, кныга, чайка). Месца зiмовак: заходняя i паўднёвая Еўропа, Брытанскiя астравы, Малая, паўднёвая i ўсходняя Азiя, Японскiя астравы, паўночная Афрыка.

Гняздо ў неглыбокай ямцы сярод нiзкай раслiннасцi на адкрытым месцы, скупая высцiлка з сухой травы, D = 10-14 см, H = ~2 см. Яйкi: 4 (2-5), грушападобныя, аліўкавыя, алiўкава-зялёныя альбо светла-зялёныя, часам гліністыя або карычневыя. Дробныя i густыя чорныя альбо карычневыя плямы. Памеры: 46,0 х 33,0 мм

Вушастая сава (Галавач Дзяніс)

Вушастая сава

Вушастая сава - адзін з 13 відаў соў, якія жывуць у Беларусі, і самы распаўсюджаны з іх. Назву сваю атрымала з-за "вушак" з пёраў, якія з вушамі нічога агульнага не маюць - сапраўдныя схаваны глыбока пад пер'ем.

Сваім вонкавым выглядам нагадвае пугача, толькі яго паменшаную копію - вушастая сава сярэдніх памераў, дасягае 31-37 см даўжыні і 86-98 см у размаху крылаў. Маса цела 240- 300 г, рэдкія асобнікі могуць важыць да 400. Самец заўсёды некалькі менш за самку. Аранжавая вясёлка вачэй таксама робіць вушастых падобнымі на пугачоў. Як і ўсе совы, валодае вельмі рухомай шыяй - можа паварочваць галаву на 270 градусаў. У сярэднім гэтыя совы жывуць не вельмі доўга. Так, дакладна вядомая вушастая сава доўгажыхарка пражыла толькі 29 гадоў і 9 месяцаў.

Звычайная вушастая сава трымаецца ў лясах, аддаючы перавагу іглічным лясам над лісцянымі, так як тут яна менш прыкметная па сваёй афарбоўцы. У апошні час стала сяліцца і ў лесапаркавай зоне гарадоў. Галоўную ежу совы складаюць дробныя грызуны, пераважна мышы і палёўкі, таксама казуркі, падчас гнездавання - і птушкі. Зрэдку сярод яе ахвяр адзначалі бялок, ласак і гарнастаяў, шэрых пацукоў. Сутачная норма ежы вушастай савы каля 30 г мяса, ці 3 мышы.

Вушастая сава - птушка маўклівая. Часцей за ўсё яе голас можна пачуць ранняй вясной - з лесу даносіцца глухое буханне, скуголячыя крыкі і свіст. Птушка здольная праяўляць агрэсіўнасць выключна пры абароне гнязда. Ва ўсіх астатніх выпадках яна даволі міралюбная. Сава можа падпускаць да сябе чалавека на адлегласць не менш за два метры.

Качка луток (Жогаль Мікіта)

Качка луток — вадаплаўная птушка сямейства качыных з бела-стракатым апярэннем.

Дробная, добра пазнавальная качка шчыльнага целаскладу, якая мае шмат агульнага з крахалямі і часта аб'ядноўваюцца з імі ў адзін род. Сярод агульных прыкмет - чубок падоўжаных пёраў на галаве і вузкая кароткая дзюба, бакі якой пакрытыя зубцамі. Памерам крыху буйнейшая за чырка-свістунка: даўжыня цела 38-44 см, вага самца 510-935 г, вага самкі 500-680 г. Самец у шлюбным уборы белы з чорнай спінай і кантрасным чорным малюнкам на галаве, шыі і крылах. Чорныя дэталі апярэння: авальнай формы пляма паміж вокам і дзюбай, шырокія падоўжныя палосы або плямы па баках патыліцы, якія сыходзіліся на патыліцы, і вузкія папярочныя палосы на баках грудзей.

Самка ў любы час года больш стракатая: адрозніваецца рудавата-бурым верхам галавы і задняй часткі шыі, белым горлам і валлём, попельна-шэрай спінай і белым брухам. Улетку ў самкі паміж асновай дзюбы і вокам - чорная пляма.

Чорны бусел (Ермоліч Дзіма)

Чорны бусел

Па сваіх памерах крыху меншы чым белы бусел (да 100 см даўжынёй, масай да 3 кг), птушка з доўгімі шыяй і нагамі. У палёце шыя выцягнутая. Верхняя частка тулава, галава, шыя і перад грудзі маюць металічна-бліскучы чорны колер, пер'е — з зеленаватым, пурпурным альбо медным металічным адлівам у залежнасці ад святла.

Спосаб жыцця чорнага бусла вывучаны слаба. Гэтая скрытная птушка любіць сяліцца ў глухіх, старых лясах на раўнінах і перадгор'ях каля вадаёмаў па суседстве з балотамі, далінамі рэк або забалочанымі лугамі. Аддае перавагу ліставым участкам — алешнікі, поймавыя дубровы, а таксама змяшаныя лясы, радзей селіцца ў старых іглавых лясах

У палёце чорны бусел, як і іншыя буслы, часта парыць, распластаўшы крылы. Як і ўсе буслы, чорны ляціць, выцягнуўшы наперад шыю і адкінуўшы назад доўгія тонкія ногі.

Гнёзды будуе на вышыні ад 3,5 да 26 метраў у кроне старых, высокіх дрэў або на прыступках, скал ў месцах далёкіх ад людскога жылля, у лясных гушчарах. Часам гнёзды чорнага бусла сустракаюцца ў гарах — на вышыні да 2200 метраў над узроўнем мора.

Апісаныя выпадкі гнездавання на стозе сена, на зямлі, насцілах для вулляў, размешчаных на дрэвах. Таксама засяляе адмысловыя штучныя платформы. Гняздо з галінак, латок высланы сухой травой, кавалкамі дзірвана, часам мохам з прымешкай лісця і поўсці. Як і ў белых буслоў, у чорных адно гняздо выкарыстоўваецца на працягу шэрагу гадоў, часам з перапынкамі, стала дабудоўваецца і можа дасягаць значных памераў. На месцы гнездавання буслы прылятаюць у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Самец запрашае самку на гняздо, распушаным белае падхвосцем і выдаючы сіпаты свіст.

Чорны бусел —  размножвацца пачынае з трох гадоў. Адна пара можа мець па 2 гнязды на адлегласці 150—1000 м адно ад другога і займаць іх па чарзе. Адкладвае ад 2 да 6 белых яек. Сілкуецца ў асноўным рыбай, дробнымі воднымі хрыбтовыя і бесхрыбтовымі жывёламі, корміцца ​​на плыткаводдзі, заліўных лугах і паблізу ад вадаёмаў.

Рэкі і старадаўнія азёры парку насяляе 38 відаў рыб – судак, шчупак, мянтуз, жэрах, лешч…

Амаль 95% плошчы парку займаюць маляўнічыя лясы. У асноўным гэта хвойнікі і дубровы, ёсць таксама масівы бярозы, вольхі, ясеня, граба, асіны, сустракаюцца кляноўнікі, ліпнякі, дрэвападобныя вербнякі.

Флора прадстаўлена 929 відамі раслін, з якіх каля 45 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" працуе цудоўны Музей прыроды, дзе наглядна прадстаўлены ландшафты беларускага Палесся з яго жыхарамі ў розныя поры года, сабраны багатыя калекцыі экспанатаў капытных жывёл, насякомых, рэптылій і амфібій, гербарый рэдкіх раслін Беларусі.

Засталося даведацца, што ж такое заказнік.

Праца з тлумачальным слоўнікам.

- Заказнік – род запаведніка, дзе часова забаронена паляванне, або дзе расліны знаходзяцца пад асаблівай аховай

Заказнікі -  гэта ахова асобных рэдкіх раслін і жывёл ці іншых аб'ектаў. На тэрыторыі нашай краіны іх больш за 500.

7.Этап падвядзення вынікаў урока.

11 студзеня ва ўсім свеце адзначаўся Дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў пад дэвізам «Захаваем прыроду для нашчадкаў».

Адкажам на пытанні, якія былі зададзены ў пачатку ўрока:

1) Што такое запаведнік, заказнік, нацыянальны парк? У чым іх асаблівасці?

2) Што трэба зрабіць чалавеку, каб захаваць прыроду для нашчадкаў?

3) Колькі запаведнікаў, нацыянальных паркаў і заказнікаў дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь?

Вывад: на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае 4 нацыянальных парка, 2 запаведніка, звыш 500 заказнікаў.

8. Этап рэфлексіі.

Закончыць наш урок я хацела б вершам:

Чалавек! Ты цар прыроды!

Пра цябе вяду я гаворку.

Можаш ты дапамагчы ўсяму жывому,

Ці  на гібель ўсіх наракчы.

Дапамажы траве нарадзіцца,

Вавёркам  жыць, а рэкам – цячы.

Ты на свеце самы галоўны.

Значыць, павінен усіх берагчы.

-Малайцы! Урок скончаны!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.