Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Литературная страничка

Дата: 2 октября 2014 в 20:24, Обновлено 17 октября 2024 в 17:11
Автор: Кувик А. А.

Сапраўднаму настаўніку.

Быць сапраўдным настаўнікам - праца даволі цяжкая.

І не кожны готоў да канца той сцяжынкай ісці.

Аддаваць свае сэрца на цацкі ў дзіцячую зграю,

Разумець, дараваць, над сабою бязмежна расці.

Быць сапраўдным настаўнікам – вельмі складаная праца.

Кавалем для дзіцячых, яшчэ не забруджаных душ

Дык навошта жыцце на дарэмнае нешта растраціць?

Лепш дзіцячых усмешак набраць у сівы капялюш.

На палесскай зямлі шмат выдатных было педагогаў.

Кожны ў памяці месца займае з пашанай свае.

Не забылі іх мы, не забудуць і нас, дзякуй богу.

Бо сапраўдны настаўнік – прызванне твае і мае.

У дапамозе знаемым, чужым не адмовіў ніколі.

Працаваў не за грошы, у ліхія цяжкія гады.

Не шукаў, дзе цяплей, альбо іншае, лепшае долі.

Заставаўся заўседы ў дзіцячых вачах маладым.

Быў шырокі душою і шчодры як у верасні поле.

Не цураўся ніколі сваёй і суседскай бяды.

Нават цетку з касою сустрэў, як патрэбна, у школе

За старэнькаю партаю так і заснуў назаўжды.

Мінаю школьны двор …І падалося,

Што нехта кліча, азірнуўся – не…

Чамусці сумна стала, сэрца просіць

Каб запыніўся, глянуў як раней…

Эх, торбу стаўлю, цераз плот махнуў.

Вось і прыйшоў я да цябе ў госці…

А помніш, абяцаў, што не міну

Зайду наведаць, не з нагоды, проста…

Ну што маўчыш? Я ведаю , чакала…

Вунь ганак дошкамі паспеў пагніць…

А нам усе некалі, усе часу мала

Зайсці, хоць пяць хвілін пагаманіць…

Далоняй правяду па родным сценам,

Спіною прытуліўся і  стаю…

Вось так бы і стаяў, ды дзе нам….

Шукаем счасця ў чужым краю.

Ну вось і ўсе, пайду ўжо, бывай…

Наведаў…Наталіўся…Хопіць…

Як  жыць далей? Як некалі – парай.

Бо я ўсе той жа для цябе - няўмелы хлопец,

 Што дваццаць год таму ішоў у свет.

Не ведаўшы ніводнае дорогі.

Цыпер ужо бацька, хутка буду дзед.

Стаю падлеткам ля твайго порага…

Яшчэ дзіцячыя абудзяць галасы

Цябе ў верасні, як і раней, бывала,

Прабач, што быў табе не родны сын

Даруй, што доўга так мяне чакала…

Пагукай мяне звонкім вераснем

Адзавуся я дзе б ні быў

Прылячу да цябе я ветразем

Да тваіх залацістых ніў.

Буду быццам сабака лашчыцца,

Зазіраць у блакіт вачэй.

Зразумела, а тое значыцца,

Што бяжы абдымай хучэй.

Якім павінен быць цяперашні настаўнік?

Усе часцей гучыць пытанне гэта.

Разумным, добрым , а на справе –ен бязпраўнік,

Каб растлумачыць і не хопіць слоў паэта.

І што цікава, дык не кожны і бядуе

Няхай, маўляў, начальнікі ірвуцца,

А ен сядзіць і ў вус сабе ня дуе.

На што спадобіцца, дык толькі ўсміхнуцца.

Мы, маладыя ўсюды паспяшаем,

Методык безліч, копы прэзентацый,

А ен павольна ўсюды паспявае,

Пад акапэла завучаў стагнацый.

 Яму не трэба граматаў і грошай.

А запытаеш, у чым твае сакрэты?

І чуеш, чалавек бы быў харошы,

Тады патрэбнай застанецца і асвета.

Дык як жа гэта!- голас метадыстаў

Няправільна! Мы лепей разумеем!

Тады чаму ў Яго шмат медалістаў?

А мы не маем і з методыкай ня ўмеем.

Шкада, што час бяжыць і ўсе мяняе

Усе меньш сапраўдных педагогаў застаецца.

Відаць, так і не знойдзем ключ ад раю,

Бо ўсе часцей губляем ад дзіцячых сэрцаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.