Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Физика 8 класс Электрызацыя цел. Электрычныя зарады. Узаемадзеянне электрычных зарадаў. Электраскоп

Дата: 17 апреля 2019 в 13:58, Обновлено 19 октября 2024 в 12:19
Автор: Кувик А. А.

Кольно 2023г.

Тэма урока. Электрызацыя цел. Электрычныя зарады. Узаемадзеянне электрычных зарадаў. Электраскоп

Тып урока: урок  вывучэння новага матэрыялу.

Мэты ўрока.

Садзейнічаць фарміраванню першасных уяўленняў аб электрычным зарадзе, аб узаемадзеянні зараджаных цел, аб існаванні двух відаў электрычных зарадаў. Навучыць вызначаць  знакі зараду наэлектрызаванага цела. Пазнаеміць з будовай электраскопа.

Стварыць умовы развіцця навыкаў выдзелення  электрычных з’яў у  прыродзе і тэхніцы, азнаёміць з кароткімі гістарычнымі звесткамі вывучэння электрычных зарадаў.

Садзейнічаць развіццю навыкаў работы з прыборамі.

Садзейнічаць  выхаванню ўменняў працаваць ў калектыве і групе, выхаванню пазнавальнага інтарэса.

Задачы:

  • працягваць назіраць фізічныя з’явы,
  • правяраць тэарэтычныя меркаванні з дапамогай доследу,

Дэманстрацыі:

  1. Электрызацыя розных цел.
  2. Два роды электрычных зарадаў.
  3. Узаемадзеянне наэлектрызаваных цел.

Абсталяванне. Электраскоп, электрометр , гільза з фальгі на падстаўцы, шкляная і эбанітавая палачкі, кусок футра і шоўку, поліэтылен,  кавалачкі  паперы, пер’е, электрастстычная машына.

 План урока:

1.Арганізацыйны момант.

2. Тлумачэнне новага матэрыялу.

 3. Паэтапны кантроль.

 4. Замацаванне новага матэрыялу.

5. Дамашняе заданне.

6. Падвядзенне вынікаў.

7. Выстаўленне адзнак. Узнагароджванні.

Ход урока

На дошцы запісы:

 Тэма урока. Электрызацыя цел. . Электрычныя зарады. Узаемадзеянне электрычных зарадаў. Электраскоп 

“Отыщи всему начало и ты многое поймешь.”

(Кузьма Прутков.)

1. Арганізацыйны момант.

Настаўнік . Добры дзень.

Рэфлексія1.

 Зараз вы на лістах паперы, якія ляжаць у вас на сталах, адзначце з якім настроем вы прыйшлі на ўрок. (вучні адзначаюць і адкладваюць лісты ў бок)

Наш урок пачнем  словамі вядомага рускага пісьменніка  Кузьмы Пруткова “Отыщи всему начало и ты многое поймешь.” 

Дзеці, ці любіце вы казкі пра чарадзеяў? Сення мы з вамі таксама пабудзем крыху чарадзеямі.

( У руках настаўніка   шарык ,  правёўшы шарыкам па шэрсці, і падносіць да кавалачкаў паперы. Яны наліпаюць на шарык)

Аказваецца , усе мы крыху чарадзеі і таксама можам варажыць.

2. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Настаўнік. Адкрыйце, калі ласка, свае сшыткі і запішыце тэму ўрока “Электрызацыя цел. Электрычныя зарады. Узаемадзеянне электрычных зарадаў. Электраскоп  ”

Давайце паспрабуем сфармуляваць з вамі задачы сёняшняга ўрока. Чаму б вы хацелі навучыцца ў школе чарадзеяў?

Вучні.  1. Навучыцца працаваць з прыборамі.

2.  Даведацца пра  электрызацыю цел.

3. Пазнаёміцца з відамі зарадаў.

Наст. Так як мы ў школе чарадзеяў, то павінны  прытрымлівацца некаторых норм паводзін на ўроку. Слухаць уважліва, дапамагаць суседу, калі ён штосці не зразумеў, весці акуратныя запісы ў сшытку.  Пачынаем тэму ўрока з гістарычнай даведкі.

  1. Гістарычная даведка.

Грэчаскі філосаф Фалес Мілетскі, жыўшы у 624-547 гг. да н.э., адкрыў, што янтар (бурштын) пацерты аб футра, набывае ўласцівасць прыцягваць мелкія прадметы – перынкі, саломінкі і інш.

А было гэта так. Дачка Фалеса прала шэрсць янтарным верацяном, вырабленае фінікійскім майстрам. Выпадкова ўпусціўшы верацяно ў ваду, дзяўчына стала абціраць яго краем свайго шарсцянога хітона і заўважала, што да вярацяна прысталі некалькі шарсцінак. Думаючы, што яны прыліплі да вярацяна, таму што яно яшчэ вільготнае, яна прынялася выціраць яго яшчэ мацней. І што ж? Шарсцінак наліпала тым больш, чым мацней націралася вярацяно. Дзяўчына звярнулася за тлумачэннем гэтай з’явы да бацькі. Фалес зразумеў, што прычына ў рэчыве, з якога зроблена вярацяно, і ў першы ж раз, як да прыстані Мілета падыйшоў карабель фінікійскіх купцоў, ён

   накупіў розных янтарных вырабаў і ўпэўніўся , што ўсе яны  будучы нацертыя шарсцяной матэрыяй, прыцягваюць лёгкія прадметы, падобна таму як магніт прыцягвае жалеза.  

Гэта ўласцівасць на працягу стагоддзяў прыпісвалася толькі янтару, ад назвы якога і атрымалася слова “Электрычнасць”.

Наст. (паказвае кусок янтара) няхай гэты сонечны камень стане сімвалам гэтага ўрока.

 Акрамя Фалеса  прыцяжэнне цел пасля трэння, разглядалі шмат вучоных. Напрыклад, Уільям Гільберт (1600г) – урач англійскай каралевы Елізаветы надрукаваў першую працу аб электрычнасці. Паказаў, што пры трэнні электрызуюцца не толькі янтар, але і многія іншыя рэчывы і што прыцягваюць яны не толькі пылінкі, але і метал, дрэва, лісце, каменчыкі другія рэчывы і нават ваду і масла. У сваёй працы ён  выкарыстоўваў тэрмін “электрычнасць”(ад грэчаскага слова “электра”, што азначае янтар).

Настаўнік. (на сталах індывідуальныя заданні) Так як вы яшчэ не чарадзеі, то працаваць будзеце ў групах, каб змаглі падстрахаваць адзін аднаго. Кожная група  атрымае заданне і з вынікамі  работы будуць знаёміць на працягу ўрока.

3. Паэтапны кантроль.

Заданне першае. Чароўная палачка

1.Вазьміце пластмасавую ручку (потым аловак, пластмасавую лінейку).

2. Патрыце яе шэрсцю, валасамі або паперай.

3. Праверце дзеянне ручкі на пер’е, кусочкі паперы.

Запішыце як яны ўзаемадзейнічаюць

Заклінанне

ручка

 кавалак паліэтылену

лінейка

вывад

Пёрышка, ляці

Канфеці, ляці

Ці праў быў Уільям Гільберт?

 Вучні выбіраюць прадстаўніка групы, той здае справаздачу аб атрыманых выніках.                

          

Наст. Отта фон Герыке (1602–1686 гг. Германія)

Пабудаваў першую электрастатычную машыну, заснаваную на трэнні.  Знайшоў, што акрамя прыцяжэння існуе і адштурхоўванне. З будовай і прынцыпам дзеяння машыны будзем знаёміцца на наступных уроках.

 Заданне другое. Прычоска для чалавечка.

1. Патрыце  шарык аб шэрць і паднясіце да галавы чалавечка.

   Чаму  змянілася прычоска ў чалавечка?

Вывад: ________________________________________________________________________

 

 Наст.

Французкі фізік Шарль Франсуа Дзюфэ ў 1733 гаду ўстанавіў два роды электрычных узаемадзеянняў: прыцяжэнне  і адштурхоўванне . Адзін   род ён назваў  “шкляным”  , другі – “смаляным”.  У мемуарах Парыжскай акадэміі навук ён пісаў: “Я  не суняваюся, што шкло і горны крышталь паводзяць сябе зусім працілегла   смале, янтару або іспанскаму воску”

А ў 1777 гаду вядомы амерыканскі фізік і палітычны дзеяч Бенджамін Франклін увёў паняцце дадатнага і адмоўнага зараду.

1. Зарад, атрыманы на шкле, пацертым аб шоўк, лічыць дадатным.

2. Зарад, атрыманы на эбаніце, пацертым аб шэрсць, лічыць адмоўным.

 Наст. У часы Франкліна існаваў натуральны шоўк і натуральны футра. Сення іншы раз цяжка адрозніць натуральны шоўк і футра ад штучнага. Нават розныя сарты паперы электрызуюць эбаніт па рознаму. Эбаніт набывае адмоўны зарад пры трэнні аб шэрсць і капрон, але дадатны - аб   палітылен. Дамовіліся абазначаць дадатны зарад “+”, а адмоўны “-“.

  Пра цела, якое пасля націрання прыцягвае да сябе іншыя целы, гавораць што яно наэлекрызавана або, што яму надалі электрычны зарад.

Заданне трэцяе.  Шарыкі і шэрсць.

  1.  Патрыце два шарыкі аб шэрсць.
  2.  Адзін шарык палажыце на стол, другі паднясіце да яго.
  3. Паднясіце шарык да шэрсці .
  4. Зрабіце вывад.

Шарыкі_______________

Валаскі шэрсці і шарык ____________________

Наст. Целы, якія набылі аднолькавы зарад адштурхваюцца, а рознаіменныя – прыцягваюцца.

Адзін з відаў электрызацыі – гэта трэнне цел. Пры гэтым  удзельнічаюць заўсёды два целы. Электрызуюцца абодва целы.

Заўважаем, што па прыцяжэнню цел можна меркаваць, ці надалі целам электрычны зарад. Існуюць прыборы пры дапамозе якіх можна меркаваць аб наэлектрызаванасці цел – электраскоп  і электрометр.

Электраскопам  называюць фізічны прыбор, які выкарыстоўваюць для выяўлення ў цела электрычнага зараду.

Для вымярэння велічыні электрычнага зараду выкарыстоўваюць электрометр.

 Электраскоп мае цыліндрычны корпус у якім знаходзіцца металічны стрыжань, ізаляваны ад корпуса пластмасавай пробкай. На адным канцы стрыжня знаходзіцца металічны шарык, а на другім два рухомыя  лісточкі. Калі паднесці зараджаны прадмет блізка да шарыка, то лісточкі акажуцца аднайменна зараджанымі і адштурхнуцца адзін ад аднаго. Чым большы зарад, тым больш разыходзяцца лісточкі.

  Такая ж будова электрометра, у ім легкая стрэлачка адштурхваецца ад стрыжня, адрозніваюцца яны толькі тым, што у электрометра ёсць яшчэ шкала.

Каб разрадзіць электраскоп можна проста дакрануцца да яго рукой. Можна гэта зрабіць, напрыклад, жалезным або медным дротам, але па шкляной або эбанітавай палачцы зарады не пойдуць у зямлю. Чаму адбываецца так, даведаецеся на наступным уроку.

Электрызацыя можа адбывацца некалькімі спосабамі:

1. Судакрананнем

Электрычнымі доследамі занімаўся і Ньютан, які назіраў электрычныя танцы кавалачкаў паперы, змешчаных пад шклом, пакладзеным на металічнае кальцо. Пры націранні шкла паперкі прыцягваліся да яго, затым адскоквалі, зноў прыцягваліся і так далей. Гэтыя доследы Ньютан праводзіў яшчэ ў 1675 годзе.

2. Ударам (гумавы шланг рэзка ўдарыць аб масіўны прадмет і паднесці к электрометру)

3. Трэннем  Наэлектрызаваўшы ручку аб сухія валасы і паднесшы да кавалачкаў паперы. Мы заўважаем , што  яны прыцягваюцца

Зараз правядзем дослед па прыцяжэнню струменьчыка вады да наэлектрызаванай шкляной або эбанітавай палачкі

Фізкультмінутка.

Работа з падручнікам.

Наст.  Падвядзём вынікі ўсяго разгледжаннага матэрыялу. Прачытаем галоўныя вывады.

(Адзін вучань чытае, а астатнія сочаць)

Спішыце з дошкі АК.

Рэфлексія 2.

4. Замацаванне новага матэрыялу.

Наст.

Дзеці! Зараз мы выканаем невялікае тэставае заданне,  на   выкананне даецца 5 мін.

Абменяйцеся сшыткамі і   праверыце  самі адзін ў аднаго правільнасць выканання,  адразу ацаніце па 5-і бальнай шкале.

Самастойная работа

Варыянт 1

1.Шкло пры трэнні аб шоўк зараджаецца:

 А) дадатна; б) адмоўна.

2 . Калі наэлектрызаванае цела адштурхоўваецца ад эбанітавай палачкі, пацертай аб футра, то яно зараджана:  

А) дадатна; Б) адмоўна.

3. Тры пары легкіх шарыкаў падвешаных на ніцях. Якая пара шарыкаў не зараджана?  

А) 1; Б) 2; В) 3.

4.Якая    пара шарыкаў ( той жа малюнак)мае аднайменные зарады?  

А) 1; Б) 2; В)3.

5. Якая пара шарыкаў (той жа малюнак) мае рознайменныя зарады?

А) 1; Б) 2; В)3.

Варыянт 2

1. Калі гуму пацеці аб шэрсць і дакрануцца ёю некаторага цела, то гэта цела наэлектрызуецца 

 А) дадатна; Б) адмоўна.

2. Да шкляной палачкі М, малюнак 4, пацетай аб шоўк, падносяць палачку N, і палачка М пачынае рухацца па напрамку, паказанаму стрэлкай. Які зарад мае палачка  N?

 А) дадатны; Б) адмоўны.

3. Які зарад мае шарык, да якога паднесена   наэлектрызаваная палачка? Малюнак 5.

 А) дадатны; Б) адмоўны.

4.Які зарад мае наэлектрызаваная палачка, паднесеная да гільзы? Малюнак  6.

 А) дадатны; Б) адмоўны.

5.Аднайменна зараджаныя целы ..., а рознайменна зараджаныя....

А) Адштурхваюцца, прыцягваюцца; Б)прыцягваюцца, адштурхваюцца  

Адказы :

1 варыянт АБАВБ

2 варыянт ББА БА

Праверка  вынікаў   тэста.

Рэфлексія 3.

Паведамленні вучняў.

1. Пыл , слізгаючы па паверхні цела, з якога  яна ўтварылася (мармур, шкло) электрызуецца адмоўна

 Электрызацыя назіраецца таксама  пры трэнні вадкасца аб металлы ў працэсе цячэння, а таксама разбрызгванні пры ўдары. Упершыню электрызацыя вадкасці пры драбленні была заўважана каля вадападаў у Швейцарыі ў 1786 г. З 1913 года з'ява атрымала назву балаэлектрычнага эффекта.

2. Заваявацель Джамалунгмы Н. Тэнсінг у 1953 годзе ў раёне сядла гэтай горнай вяршыні на вышыні 7,9 км над узроўнем мора пры 30°С і сухім ветры 25м/с  назіраў моцную электрызацыю

Абледзянеўшых брызентавых палатак, устаўленых адна ў адну. Прастора паміж палаткамі была запоўнена вялікай колькасцю электрычных іскрынак. Рух лавін у гарах у темныя ночы іншы раз суправаджаліся зеленавата-жоўтым свячэннем, дзякуючы чаму лавіны станавіліся бачнымі.

5.  Дамашняе заданне.

§13, кантрольныя пытанні, каб атрымаць больш высокую адзнаку можаце  зрабіць свой электраскоп.

6. Падвядзенне вынікаў урока.

1. Што новага вы даведаліся?

2.Ці выканалі мы пастаўленыя задачы на ўроку?

3. Чаму вы навучыліся і можаце навучыць другіх?

 7. Выстаўленне адзнак.  Узнагароджванне.

Рэфлексія 4.

На дошцы

Партрэты вучоных кароткія звесткі аб іх адкрыццях:

І.Ньютан, Фалес Мілетскі, Шарль Дзюфэ, Отта фон Герыке, Уільям Гільберт, Б.Франклін

Электрычныя зарады:

 

 

         Дадатны « +»                                                                                   адмоўны  «-»

Шкло+шоўк                                                                      эбаніт+футра (шэрсць)

Спосабы электрызацыі      

 

                                        судакрананнем                ударам               трэннем

аднайменныя  зарады                                           рознайменныя зарады

адштурхваюцца                                             прыцягваюцца

+ +            - -                                                                  
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.