ПЛАН РАБОТЫ
БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА
дзяржаўнай установы адукацыі
“Коленская сярэдняя школа”
I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»
для бацькоў вучняў I—IV класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
1 |
|||
1.1 |
Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе. Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы. |
17.09.2024 |
Лекцыя |
1.2 |
Тэма 2. Рэжым дня школьніка. Выкананне санітарна-гігіенічных норм. Арганізацыя рэжыму дня школьніка. Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка. |
19.11.2024 |
Гутарка |
1.3 |
Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці. Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый пры фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць. |
18.02.2025 |
Дыскусія |
1.4 |
Тэма 4. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка. Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы для фарміравання паўнавартаснай асобы. Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці. |
15.04.2025 |
Псіхалагічны трэнінг |
2 |
|||
2.1 |
Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца. Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці. |
15.10.2024 |
Гутарка |
2.2 |
Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. |
10.12.2024 |
Семінар - практыкум |
2.3 |
Тэма 3. Уплыву сям’і на эмацыйны стан дзіцяці. Сямейны дабрабыт і сямейнае няшчасце. Фактары, прычыны і індыкатары сямейнага недабрабыту. Сем’і са схаванай формай няшчасця. Уплыў унутрысямейных адносін на развіццё асобы і псіхічнае здароўе дзіцяці. |
04.02.2025 |
Лекцыя |
2.4 |
Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і. Выхаванне ў працы. Роля сям’і ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць. |
20.05.2025 |
Дыскусія |
3 |
|||
3.1 |
Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці. Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў. |
10.09.2024 |
Гутарка |
3.2 |
Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў. Спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў. Асаблівасці міжасобасных зносін. Самаацэнка малодшых школьнікаў. |
17.12.2024 |
Лекцыя |
3.3 |
Тэма 3. Здаровая сям’я — здаровы дзіця. Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця. |
21.01.2025 |
Дыскусія |
3.4 |
Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка. Сям’я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Асаблівасці сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сям’і атмасферы абароненасці, цяпла і любові. |
22.04.2025 |
Семінар-практыкум |
4 |
|||
4.1 |
Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў. Пазнавальная рэфлексія: здольнасць усвядоміць прычыны вучэбных няўдач і поспехаў. Фарміраванне адвольнасці пазнавальных працэсаў: увагі, памяці. Асобасныя асаблівасці малодшых школьнікаў. |
10.09.2024 |
Лекцыя |
4.2 |
Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей. Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі. |
16.12.2024 |
Круглы стол |
4.3 |
Тэма 3. Дзіця і камп’ютар. Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні. Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці падчас працы за камп’ютарам. |
17.02.2025 |
Канферэнцыя |
4.4 |
Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка. Стаўленне дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце. |
14.04.2025 |
Дыскусія |
II ступень — «Маё дзіця — падлетак»
для бацькоў вучняў 5-9 класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
2 |
|||
2.1 |
Тэма 1. Сям'я як асабовае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці.Маральныя і культурныя каштоўнасці сям'і. Дзіця і задавальненне яго патрэбнасцей у сям'і.Псіхолага- педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сям'і.Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка.Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сям'і. Маральныя традыцыі і звычаі.Каштоўнасці сям'і як аснова выхавання дзіцяці. |
09.09.2024 |
Гутарка |
2.2 |
Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў. Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў. |
11.11.2024 |
Лекцыя |
2.3 |
Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках. |
20.01.2025 |
Дыскусія |
2.4 |
Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў. Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд. |
14.04.2025 |
Канферэнцыя |
3 |
|||
3.1 |
Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў. Узроставыя асаблівасці 13-14- гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця ўвагі, памяці, мыслення.Палавое сазраванне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. |
10.09.2024 |
Гутарка |
3.2 |
Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў. Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі» |
17.12.2024 |
Круглы стол |
3.3 |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і. Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам. |
18.02.2025 |
Дыскусія |
3.4 |
Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў. Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех. |
22.04.2025 |
Канферэнцыя |
4 |
|||
4.1 |
Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў. Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне. Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт. |
08.09.2024 |
Гутарка |
4.2 |
Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту. Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры»). |
15.12.2024 |
Канферэнцыя |
4.3 |
Тэма 3. Асцярожна: суіцыд. Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін. |
16.02.2025 |
Гутарка |
4.4 |
Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей. Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў. |
20.04.2025 |
Круглы стол |
5 |
|||
5.1 |
Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка. Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы. |
Верасень |
Канферэнцыя |
5.2 |
Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы. Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць. Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка. |
Снежань |
Гутарка |
5.3 |
Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць. Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак. |
Люты |
Лекцыя |
5.4 |
Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію? Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям’і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў. |
Красавік |
Форум |
III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»
для бацькоў навучэнцаў 10 -11 класаў
№ |
Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў |
Тэрміны правядзення |
Форма правядзення |
1 |
|||
1.1 |
Тэма 1. Здароўе — гэта жыццё. Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі. Гіпадынамія — праблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі. Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня. |
Верасень |
Лекцыя |
1.2 |
Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці. Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым |
Лістапад |
Круглы стол |
1.3 |
Тэма 3. Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат. Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя. Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам. Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя. |
Люты |
Гутарка |
1.4 |
Тэма 4. Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе? Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці. Няўпэўненасць старшакласніка дома і ў школе. |
Красавік |
Дыскусія |
Нам па ВР Т.И. Петрушкевич