Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Класная гадзіна "Што такое энергазберажэнне"

Дата: 23 января 2016 в 09:29, Обновлено 18 октября 2024 в 09:36

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Коленская сяэдняя школа

Што такое энергазберажэнне?

(класная гадзіна)

Падрыхтавала:

класны кіраўнік 6 класа                                  Бярдзічавец С.У.

агр. Кольна 2024

Мэта: фарміраванне энергазберагаючага тыпа мышлення ў школьнікаў.

Задачы:

  • развівать інтэлектуальныя і практычныя ўменні ў галіне энергазберажэння;
  • прапагандзіраваць ідэі энергазберажэння ў кожнай сям'і;
  • развіваць творчую дзейнасць вучняў;
  • стварэнне матывацыі для зберажэння рэсурсаў і энергіі.

Абсталяванне: малюнкі - схемы дома, электрапрыбораў, фламастары і маркеры.

Віды работы: размова, работа ў групах, анкетаванне.

Ход занятка

  1. Арганізацыйны момант.

  1. Актуалізацыя ведаў, настрой дзяцей на рабочы лад.

  1. Асноўная частка.

Настаўнік: - Рабята, сёння ў нас з вамі незвычайная класная гадзіна. Вы ведаеце, што зараз у нашай школе праходзіць тыдзень «Энергазберажэнне ў нашым жыцці». Энергія з'яўляецца неабходнай дапаможцай у нашым жыцці. Навошта ж яе эканоміць?

Слова «энергія» бярэ пачатак ад грэчаскага слова, што значыць дзеянне. Энергія – гэта агульная колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх відаў матэрыі. Энергія з'яўляеццца не толькі неабходным памочнікам у нашым жыцці, але і крыніцай сур'езных праблем. Выкарыстоўванне энергіі звазана з усімі абласцямі жыцця чалавека. Давайце паспрабуем іх пералічыць.

Адказы вучняў: атапленне дамоў, прыгатаванне ежы, рух транспарту і г.д.

Настаўнік: Асвойванне розных відаў энергіі прывяло да росту ўзроўня жыцця людзей. На цяперашні час людзі настолькі залежать ад энергіі, што цяжка ўявіць, як бы яны выжылі без яе. Мы не задумваемся пра крыніцы энергіі, пакуль у нас гарыць святло і ёсць атапленне. Калі гэтага няма, мы не можам паўнацэнна жыць і працаваць. Даступнаць энергііі складае ўраджанне, што энергетычныя рэсурсы бясконцыя, знікае пачуццё таго, што энергію неабходна зберагаць. Давайце адкажам на наспупныя пытанні:

  • Калі вы бегаеце, катаецеся на веласіпедзе, адкуль вы бярэце для гэтага энергію? (З ежы, якую мы ядзім)
  • Якія крыніцы энергіі вы ведаеце? (вугаль, нафта, драўніна, вада, сонца, вецер)

Настаўнік: У энергазберажэнні асноўная праблема не ў тым, як даставіць дастатковую колькасць цеплыні. Наша праблема ў тым, як зберагчы гэтую цеплыню. Напрыклад. Паняканне было нагрэтым. Цяпер яно стала халодным. Куды «пайшла» цеплыня?

У школьным класе або жылым доме (кватэры) цеплыня затрачвацца даума аснонымі спосабамі:

  • Сквазняк або вентыляцыя, у выніку чаго цёплае паветра выходзіць, а халоднае паступае.
  • Перадача цеплыні ад цёплых унутраных памяшканняў у халодныя.

Што вы можаце прапанаваць каб зберагчы цеплыню ў класе?

Адказы вучняў.

  1. Работа ў групах
  1. Разгледзьце схему жылога памяшкання. Якія электрапрыборы ёсць ў кожнай комнаце? Якія з іх сапраўды неабходны, а ад якіх мы можам адказацца? Размалюйце толькі тыя электрапрыборы, якія неабходны чалавеку. Ад чаго б вы самі маглі адказацца на карысць эканоміі электраэнергіі?

Дадатак 1.

  1.  Прыдумайце рэкламу для энергазберагаючых лямпачак.

Настаўнік: Прявядзіце прыклады таго, як народная мудрасць гаворыць аб эканоміі. Давайце растлумац=чым наступныя прымаўкі і прыказкі:

  • Ліць ваду ў разбіры жбан.
  • Што ўцякла – абратна не вернецца.
  • Вораг чалавека – яго глупасць, сябар чалавека – яго розум.
  • Шлях у дзесяць тысяч крокаў пачынаецца з першага кроку.
  • Капейка рубаль беражэ.
  • Чалавека грэе не футра, а праца.
  • Скупасць – не глупасць.

  1. Анкетаванне вучняў

Вычні выконваюць заданні анкеты і, разам з настаўнікам, яе аналізіруюць. Дадатак 2.

6. Заключнае слова настаўніка

- У якасці вывада да нашай класнай гадзіны, я прапаную саставіць памятку для тых, хто вырашыў эканомна траціць энергію.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.