Кольно 2023г.
Урок абагульняючага паўтарэння па геаметрыі ў 9 класе па тэме ”Трохвугольнікі“
Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў
Мэта:
- паўтарыць і абагульніць тэму ”Трохвугольнікі“
- адпрацоўваць уменні і навыкі прымянення тэарэмы Піфагора, тэарэмы сінусаў, тэарэмы косінусаў, формул разліку плошчы трохвугольнікаў пры рашэнні задач
- развіваць лагічнае мысленне памяць уважлівасць, уменне параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады, вусную матэматычную мову
- выхоўваць пазнавальную актыўнасць, адказныя адносіны да працы
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
Тохвугольнік – фігура знаёмая вам з дзяцінства, з урокаў матэматыкі 5-6 класа, з урокаў геаметрыі, фігура, якая тоіць у сабе не мала загадкавага і цікавага як Бермудскі трохвугольнік. Знаёмыя нам геаметрычныя фігуры – квадрат, ромб, прамавугольнік, трапецыя складаюцца з двух трохвугольнікаў, калі правесці адну дыяганаль, і з чатырох, калі правесці дзве дыяганалі. Любы многавугольнік мажна падзяліць на некалькі трохвугольнікаў. У 10 і 11 класах таксама прымяняюцца рашэнні трохвугольнікаў пры вывучэнні мнагаграннікаў і цел вярчэння. Таму нам неабходна добра навучыцца рашаць трохвугольнікі.
2.Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу
А што значыць рашыць трохвугольнік? (Значыць па трох яго элементах знайсці іншыя элементы)
1)Для гэтага нам патрэбна ведаць адказы на наступныя пытанні:
1.Якую фігуру называюць трохвугольнікам?
2.Назавіце віды трохвугольнікаў па вуглам.
3. Назавіце віды трохвугольнікаў па старанам.
4.Пералічыце ўласцівасці рўнабедранага трохвугольніка
5. Пералічыце ўласцівасці роўнастаронняга трохвугольніка
6. Пералічыце ўласцівасці прамавугольнага трохвугольніка
7.Тэарэма Піфагора
8.Тэарэма сінусаў
9.Тэарэма косінусаў
2) Ведаць формулы разліку элементаў трохвугольніка
На слайдах 5-6 запісаны формулы, вучні чытаюць іх і тлумачаць
3.Рашэнне задач па тэме
А зараз мы будзем прымяняць тэарэтычныя веды пры рашэнні задач.
Заданні ўзяты са зборніка заданняў для выпускнога экзамена па вучэбнаму прадмету матэматыка за перыяд навучання на ІІ ступені агульгай сярэдняй адукацыі. Кожнае заданне адпавядае пэўнаму узроўню.
В19 №2 С 7
Дадзены трохвугольнік MNK, у якога KN=MK. Запішыце якія вуглы гэтага трохвугольніка роўныя паміж сабой.
В48 №3 С 8
Знайдзіце плошчу трохвугольніка са старанамі 4 см, 8см і вуглом паміж імі.
В4 №7 С 9
Катэт прамавугольнага трохвугольніка роўны 8 см , гіпатэнуза – 17см. Знайдзіце радыус яго упісанай акружнасці.
ХВІЛІНКА АДПАЧЫНКУ
С 12-16 Мнагаграннікі, целы вярчэння, Бермудскі трохвугольнік.
В74 №8 С 10
Знайдзіце радыус акружнасці, апісанай каля трохвугольніка са старанамі 13 см, 14 см і 15 см.
В 35 №9 С 11
У трохвугольніку АВС АВ=9 см, АС=6 см, вугал А роўны .
Знайдзіце плошчу круга, апісанага каля трохвугольніка .
4.Рэфлексія
Што не паўтарылі?
- Няроўнасць трохвугольніка
- Прыметы роўнасці трохвугольнікаў
- Падобнасць трохвугольнікаў
- Уласцівасці медян трохвугольніка
- Уласцівасць бісектрыс трохвугольніка
- Сярэднюю лінію трохвугольніка
- сінус, косінус, тангенс, катангенс вострага вугла прамавугольнага трохвугольніка
- пабудаванне трохвугольніка па зададзеным элементам
5.Падвядзенне вынікаў урока
Выстаўленне адзнак
6.Дамашняе заданне
Паўтарыць астатні матэрыял па тэме ”Трохвугольнікі”
В 12 №2 (знешні вугал трохвугольніка), В 21 № 5 (уласцівасць бісектрысы трохвугольніка)
В 54 №7 (падобнасць трохвугольнікаў)