Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Спасатели глазами детей 2022

Дата: 15 апреля 2021 в 10:46, Обновлено 17 октября 2024 в 17:12
Автор: Кувик А. А.

Змагар МНС

Сціплая ўсмешка ў маладых вачах.

Думак незлічоных цяжар на плячах.

Сажа на далонях, у апёках твар.

Вось ён беларускі МНС змагар!

Гэта ён учора ў вогнішча ныраў!

Гэта ён дзяўчынку з полымя дастаў!

Рыбакоў з палонкі ратаваў не раз.

Мог і сам загінуць ён за гэты час.

Толькі не пабачыш злосным ты яго.

Не сустрэнеш у полі чыстым аднаго.

Бо заўседы побач ён сярод людзей,

Каб служыць гарантам дабрыні, надзей!

Сення ён ў школе гутаркі вядзе

Пра бяспечнасць дома, у лесе, на вадзе.

Правярае печы, комінаў хады.

Хоча засцярожыць ад любой бяды.

На бацькоўскіх сходах пастаянны госць.

Дзе ёсць небяспека – ён заўседы ёсць!

Дапамога людзям – гэта яго дар.

Вось такі сучасны МНС змагар!

І каб кожны вучань мог яго пазнаць,

Трэба на цукерках твары маляваць.

Современному спасателю посвящается…

Спасатель рядом, если где беда.

Он словно друг – всегда прикроет спину.

Спасатель не обидит никогда.

Он не умеет жить наполовину!

Герои ежедневного труда,

Бойцы, порой, не видимого фронта

Проносят знамя чести сквозь года,

Отвагой освещая горизонты.

Спасателя узнаешь ты всегда.

Он безразлично не проходит мимо.

Героя каждого отметишь без труда,

В толпе огромной выделишь незримо.

Он много видел, много испытал.

Но за его открытою улыбкой

Ты не увидишь жизненный финал

И все несовершённые ошибки.

Огонь, увы, не знает выходных.

И мчатся под сиренами кареты.

На выездах, по факту – боевых!

Отыгрывать жестокие сюжеты.

Спасая неокрепшие умы

От случаев несчастных и ошибок.

Спасатели идеями полны.

Полны по-детски искренних улыбок.

Спасатель не покажется смешным

В кругу детей держа огнетушитель.

Ведь этот выезд тоже боевым

Назвать возможно, если не спешите.

И каждую секунду, каждый вздох

Спасенье жизней  - вот его забота!

Он не сгорел, не умер! Снова смог!

Такая у спасателя работа.

Еще, смотреть в безумные глаза

Отцов и матерей, не избегая,

Когда скупая, горькая слеза

Покатится, всю душу прожигая.

И снова в бой! И снова на посту!

День ото дня, без устали, отважно!

Хранить всегда незримую черту.

Границу безопасности для граждан.

На форме всех ребят из МЧС

Пусть звезды не погаснут, светят ясно!

Сопровождая жизненный прогресс

Без слов «Пожар!», «Огонь!», «Беда!», «Опасно»!

Спасатель! Светлым именем твоим!

В веках потомки будут все гордиться!

Мы слово «честь» в столетьях сохраним!

В бессмертных не исписанных страницах!

Ад сэрца да сэрца

- Хіба хто падумаць мог, што такое магчыма? Зусім малады хлопец, Жыцця яшчэ не бачыў…Эхэ-хэ. .. Ды што ўжо зробіш – лес такі. Шкада, вельмі шкада. Жыць бы ды жыццю радавацца. А цяпер… - лямантавала незнаемая кабета.

- А што цяпер? Жывы застаўся галоўнае. А ногі зарастуць. Вунь яшчэ і хлапчаня ўратаваў! Гэта ж трэба, з трэцяга паверху сігануў, сабою закрыў! – адказвала ей другая незнаемая жанчына.

- Дурань! Вось што я вам скажу. Як есць, самы сапраўдны ду-рань! Гэта ж трэба, за чужое дзіця сваім жыццем ахвяраваць! Што яму за гэта? Грамату дадуць? Дык што з тае граматы? А вось сам загінуць мог! І не дапамаглі б ніякія граматы з таго свету вярнуць!- ярылася трэцяя.

- А табе ўсе каб граматы ды грошы! Ты ж бачыш, дзіця жывое засталося, а гэта – галоўнае. – зноў адазвалася другая жанчына. І такая асаблівая праўда прагучала ў яе словах, што больш ніхто нічога не змог ей папярок адказаць. Так моўчкі і разышліся хто куды…

Я добра памятаю той вечар 30 снежня. Я, васьмігадовы хлопчык, у той вечар застаўся адзін дома. Тата быў яшчэ на рабоце, а матуля паехала ў тарговы цэнтр дакупіць тое-сее да святаў.

Вечарэла. Пад вяселыя гукі з тэлевізара я міжволі паглядваў праз акно. Усе часцей праскоквалі думкі, калі вернецца матуля. Неяк незаўважна я прытуліўся ілбом да халоднага шкла на акне ды стаў назіраць за тым, як рэдкія сняжынкі нясмела стукаюцца ў акенца, быццам напрошваюцца ў госці.

У вокнах дамоў, што размяшчаліся насупраць, амаль усюды свяціліся электрычныя гірлянды, розныя ліхтарыкі. У некалькіх кватэрах я заўважыў, нават, ужо ўпрыгожаныя елкі. І так мне захацелася ў той момант свята… Аж вочы прыжмурыў, адганяючы нечаканае жаданне.

Я ведаў, што ў нас на антрысолі таксама ляжыць елка. А каля яе цэлая, паўнюткая каробка з цацкамі і электрычнымі гірляндамі. Тата абяцаў, што сення ўвечары мы абавязкова будзем нараджаць нашу елачку.

Узяўшы стул з кухні, я палез на антрысоль паглядзець, дзе там наша прыгажуня ці не здарлыоася з ёю што-небудзь за мінулы год. Ледзьве яе выцягнуў, абтрусіў пыл, а пасля акуратна спусціў на падлогу скрыню з упрыгожваннямі. Перабраўшы цацкі ў руках, вырашыў, што тату чакаць не буду, а сам упрыгожу елачку. Зраблю яму прыемны сюрпрыз.

Праз паўгадзіны ўсе цацкі ўжо віселі на навагодняй прыгажуні. Я адыйшоў на некалькі крокаў, каб палюбавацца сваей працай. Атрыманы вынік у цэлым мне спадабаўся, але нечага ўсе ж не хапала. Я глядзеў і так, і гэтак. Паправіў некалькі цацак. Усе не тое. І тут - зразумеў! Кінуўся да акна, а там… Там, за акном, у кватэрах насупраць, усе свяцілася рознакаляровымі ліхтарыкамі-агеньчыкамі.

- Вось у чым справа! – узрадавана падумаў я. Хутка палез у скрыню і выцягнуў свае электрычныя гірлянды. Крапатліва абматаў елачку гірляндамі і вырашыў уключыць у разетку. Падсунуў дрэўца бліжэй да вакна, каб хапіла даўжыні правадоў, і ўключыў. Агеньчыкі весела заміргалі, але пры уключаным святле неяк не так, як мне хацелася. Тады я выключыў святло і пачаў зачаравана назіраць, як прыгожа свеціцца наша елачка!

- Вось цяпер і ў маёй кватэры адчуваецца набліжэнне свята! Тата з мамай будуць вельмі ўражаны такім сюрпрызам! Прыйдуць дадому стомленыя, а тут ужо ўсе гатова. Не трэба ніякіх намаганняў. Сапраўдны Новы год.  З такімі прыемнымі, салодкімі думкамі я на нейкую хвіліну задрамаў, ці адправіўся ў краіну мараў, седзячы каля елачкі.

Раптам, мяне абудзіў нейкі нязвыклы гук. Я падняў вочы і ўбачыў, што некалькі агеньчыкаў на гірляндзе міргаюць не так як трэба: патрэскваюць, патухаюць і зноў загараюцца. Я ўстаў, падышоў да дрэўца, узяўся за правады і патрусіў гірлянду. Так звычайна рабіў тата, калі ліхтарыкі не хацелі свяціцца.

У гэты момант з аднаго ліхтарыка выскачыла некалькі іскрынак, а следам паказаўся і агонь. Я разгубіўся ад нечаканасці і амаль хвіліну стаяў і глядзеў як разгараецца полымя. Калі ад елкі пакаціўся з’едлівы сівы дым, а полымя ўзнялося па ўсей вышыні дрэўца, толькі тады я скрануўся з месца. Першае, што я паспрабаваў зрабіць, гэта збіць агонь накрыўкай з канапы. Але ад хвалявання нічога не атрымлівалася. Хацеў падысці, каб выключыць гірлянду, але агонь ужо быў даволі вялікі і не дазваляў мне гэтага зрабіць. Праскочыла думка, каб заліць вадою, але адразу ўспомніў, што нельга – электрычнасць. Пакуль думаў, што рабіць, заняліся гарэць фіранкі. І тут я ўжо па-сапраўднаму спужаўся! Кінуўся адчыняць акно. Добра, што гарэць пачало з другога боку. Але свежае паветра толькі раздзьмула полымя яшчэ болей. Выскачыць я не мог, усе ж трэці паверх. Ля вакна заставацца таксама не мог, бо агонь перакінуўся далей, і пачынала гарэць уся сцяна ля вакна.

Тыда я выбег з залі і пабег па калідоры да дзярэй. Трэба пазваць суседзяў ці каго з дарослых. Пакуль бег, нахапаўся дыму: пачаў кашляць, пакаціліся слезы. Праз мокрыя вейкі спрабаваў адчыніць дзверы, але не атрымалася. Матуля замкнула дзверы звонку.

- Што рабіць? Што рабіць! – мітусілася думка ў маёй галаве. Я забег у кухню, намачыў ручнік і, прыклаўшы яго да носа, вярнуўся ў калідор. Узяўшы тэлефон, я набраў 101. Праз момант пачуў: 

  • МНС слухае, дзяжурны Іванчанка. Што ў вас здарылася? Назавіце ваш дакладны адрас! Выязджаем! Не кладзі трубку, хлопчык, слухай мяне! Алё! Алё!

Ён яшчэ нешта спрабаваў казаць. Напэўна, хацеў мне параіць, што рабіць, якія дзеянні выконваць. Але я кінуў тэлефон, бо агонь ўжо ахапіў усю залю і, ад парываў паветра з адкрытага акна, пачаў вельмі хутка прабірацца ў калідор. Я кінуўся у сваю комнату, закрыў нос і рот мокрым ручніком і, легшы на падлогу, залез пад стол, дзе звычайна выконваў дамашнія заданні.

Пад зачыненыя дзверы пачаў прасочвацца дымок. Я чуў, як нешта трашчыць у калідоры і ў залі. Здаецца, трэснула шкло. Колькі прайшло часу? Чаму мяне ніхто не ратуе? Гэтыя і іншыя пытанні  не давалі мне спакою.

Агонь ўжо не патрэскваў, а гудзеў амаль па ўсёй кватэры. Пачалі чарнець дзверы ў маю комнату. Дыму было столькі, што амаль нічога не разгледзець, дыхаць не было як, нават цераз ручнік. Я амаль задыхнуўся, калі пачуў, што недзе зусім блізка завывае пажарная сірэна. Далей ўсе было як у запаволеным кіно, быццам не са мною. Я страціў прытомнасць.

Я не чуў, як выратавальнік ўскочыў у кватэру, не бачыў, як ён знайшоў мяне пад сталом і, узяўшы на рукі, панес да вакна ў залі. Адкрыў вочы ад свежага паветра толькі ў той момант, калі мы ўжо стаялі на падваконні. Знізу якраз разгортвалі выратавальны матрац.

-Не хвалюйся, усё будзе добра. Зараз мы з табою скочым уніз і ўсе скончыцца. Зразумеў?

Я не паспеў адказаць, бо ў гэты момант агонь, напэўна, дабраўся да газавага катла ў кухні. Шуганула так, што нас абодвух выкінула з акна вогненнай хваляй. Тыя некалькі секунд я не вельмі добра памятаю. Але сам момант удара аб зямлю памятаю – трасянула добра. Нейкім чынам мой выратавальнік здолеў перавярнуцца ў паветры і атрымалася так, што ён упаў на зямлю, а я на яго зверху.

Выратавальны круг не паспелі развярнуць. Не хапіла некалькі хвілін.

Пасля ўжо, седзячы накрыты нечым бушлатам ля аўтамабіля хуткай дапамогі, я міжволі пачуў тую гутарку трох жанчын. Так, я добра яе памятаю. Але больш за ўсе ў той вечар мне запомніліся словы майго выратавальніка. Калі яго на насілках з пераломамі ног заносілі ў карэту хуткай дапамогі, то ён, пабачыўшы мяне, папрасіў санітараў запыніцца:

  • Ну што, хроснік, не вельмі спужаўся? Усе будзе добра.

У мяне хапіла духу толькі прашаптаць:

  • Дзякуй…

І тады ён прыклаў правую руку сабе да грудзей, а левай узяў маю руку і таксама прытуліў мне крыху вышэй жывата і сказаў:

-Ад сэрца да сэрца.

Што тады значылі гэтыя словы, я не зразумеў. Але ў памяці маёй яны запякліся крывавымі стыгматамі.

Праз некалькі год я вырашыў, што таксама стану выратавальнікам. І стаў. Я паступіў у спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Зараз я добра разумею, што значылі тыя словы майго выратавальніка. Дзякуючы ім, я абраў свой жыццёвы шлях. Гледзячы на сімволіку МНС я сапраўды адчуваю, што адношуся да суполкі тых людзей, для якіх словы прафесіяналізм, адвага і гонар вельмі шмат значаць. Хто б што ні гаварыў, а сапраўдны выратавальнік ніколі не будзе спекуляваць гэтымі паняццямі.

Я веру, што з кожным днём няспынна расце колькасць сапраўдных людзей, сапраўдных герояў сучаснасці!

Я спадзяюся, што традыцыі і добрыя справы супрацоўнікаў МНС захаваюцца і будуць множыцца паслядоўнікамі!

Я ўпэўнены, што добрыя справы павінны працягвацца ад сэрца да сэрца!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.