Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

МАРШРУТНЫ ЛІСТ ВЫХАВАЎЧАГА МЕРАПРЫЕМСТВА "Пазнай сябе"

Дата: 29 апреля 2020 в 14:16, Обновлено 17 октября 2024 в 13:56

10 клас

Сёння прапаноўваем пашырыць веды пра саміх сябе, даведацца пра свой тып тэмпераменту, яго ўзаемасувязь з паводзінамі, скласці пералік прафесій, якія табе падыходзяць

МАРШРУТНЫ ЛІСТ ВЫХАВАЎЧАГА МЕРАПРЫЕМСТВА

Тэма: Пазнай сябе

Клас: 10

Мэты:

  1. Выпрацоўваць ў вучняў уменне аналізаваць свае паводзіны, эмоцыі, паказаць узаемасувязь паводзін і тэмпераменту, ролю тэмпераменту ў прафесійным жыцці.
  2. Ствараць умовы для самапазнання і ацэньвання сваіх асабістых якасцей.
  3. Выхоўваць упэўненасць у сабе, цярпімасць да індывідуальных асаблівасцей іншых людзей.

Сёння ты зможаш:

Даведацца: які тып тэмпераменту ты маеш і якія твае якасці абумоўлены тыпам тэмпераменту.

Зразумець: як тып тэмпераменту уплывае на прафесійнае жыццё і поспехі ў прафесійнай дзейнасці.

Пазнаёміцца: якія тэмпераменты былі ў сусветна вядомых людзей.

Крок

Інструкцыя для вучняў

1

Паразважайце.

Чаму ў аднолькавых абставінах розныя людзі паводзяць сябе па-рознаму? Ад чаго гэта залежыць?

2

Азнаёмцеся з фактамі.

Кожны з нас непаўторны і індывідуальны. Залежыць гэта ў асноўным ад тыпу тэмпераменту чалавека, які даецца яму матухнай-прыродай з нараджэння. Вядома, што тэмперамент перадаецца па спадчыне. Адсюль наша частае: «увесь у бацьку, такі ж ўпарты», «уся ў маці, такая ж гаспадарчая». Чыстыя тэмпераменты сустракаюцца вельмі рэдка. Існуюць не толькі змешаныя тыпы тэмпераментаў, але і прамежкавыя, пераходныя. Для вызначэння тыпу тэмпераменту распрацавана мноства методык, тэстаў.

З дапамогай тэстаў вызначы свой пераважаючы тып тэмпераменту:

https://mtests.ru/tests/personality/test-temperament/

https://temperamenttest.org/ru-ru/#start

https://testometrika.com/temperament/

Параўнай вынікі тэстаў. Зрабі вывады.

Пазнаёмся з асаблівасцямі свайго тыпу тэмпераменту:

Халерык

Станоўчыя рысы: Адрозніваецца рашучасцю, ініцыятыўнасцю, прамалінейнасцю. Рухомы і хуткі. З захапленнем бярэцца за справу, працуе на ўздыме, пераадольваючы цяжкасці. Амаль заўсёды знаходлівы ў спрэчцы. Незлапамятны. Валодае выразнай мімікай. Гаворка жывая, эмацыйная. Здольны хутка прымаць рашэнні і дзейнічаць. Нястомна імкнецца да новага. Хутка засынае і прачынаецца, моцна спіць. У крытычнай сітуацыі праяўляе рашучасць і напор. Пачуцці хутка ўзнікаюць і ярка выяўляюцца.

Недахопы: Занадта паспешлівы. Характэрныя рэзкія, парывістыя рухі, няўседлівасць, неўраўнаважанасць, схільнасць да гарачнасці. Нецярплівы. У адносінах і ў зносінах з людзьмі можа праяўляць рэзкасць і прамалінейнасць. Можа правакаваць канфліктныя сітуацыі. Упарты, часта капрызны. Характэрны рэзкі ўздым і хуткі спад дзейнасці, працуе рыўкамі. Часам не ўнікае ў сутнасць праблемы, слізгае па паверхні, адцягваецца. Схільны да рызыкоўных учынкаў. Гаворка хуткая. Агрэсіўны, вельмі запальчывы і нестрыманы. Схільны да рэзкіх пераменаў настрою, нервовых зрываў. Калі запас энергіі высільваецца, яго настрой рэзка падае. Нецярпімы да прамашкі і недахопаў іншых. Крыўдлівы. Халерыкам неабходна навучыцца стрымліваць сябе, не быць ганарыстымі. Ім можна параіць злічыць да дзесяці перш, чым адрэагаваць на сітуацыю.

Сангвінік

Станоўчыя рысы: Вясёлы, энергічны, жыццярадаснасны, спагадлівы. Настрой мае ўласцівасці часта змяняцца, але ў асноўным пераважае добры настрой. Пачуцці прыхільнасці, варожасці, радасці і гора ўзнікаюць хутка, але яны неглыбокія. Хутка схоплівае ўсё новае і цікавае. Хутка пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы. Свае няўдачы і непрыемнасці перажывае лёгка. З лёгкасцю прыстасоўваецца да розных абставін жыцця. Валодае добрай працаздольнасцю. За ўсякую новую справу бярэцца з энтузіязмам. Адрозніваецца гучнай, паспешлівай, але пры гэтым выразнай мовай, якая суправаджаецца. актыўнай жэстыкуляцыяй і выразнай мімікай. У зносінах з новымі людзьмі не адчувае страху і скаванасці. Захоўвае самавалоданне ў стрэсавай, крытычнай сітуацыі. Здольны аргументавана абараніць сябе і ў той жа час спрабуе нармалізаваць абстаноўку. Хутка прачынаецца і засынае. Праяўляе настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты. Добры арганізатар.

Недахопы: Калі губляе цікавасць да распачатай справы, то кідае яе, не давёўшы да канца. Не любіць аднастайную працу. Схільны пераацэньваць як сябе, так і свае магчымасці. Няўстойлівы ў інтарэсах і схільнасцях. Не любіць аднастайнай, будзённай, карпатлівай працы. Паспяшлівы і адважны ў рашэннях, не сабраны. Няўстойлівы настрой. Цяжка выпрацоўваюцца валявыя якасці. Для дасягнення поспеху ў дзейнасці сангвініку не варта раскідвацца па дробязях, неабходна быць мэтанакіраваным, акуратным, уседлівым.

Флегматык

Станоўчыя рысы: Адрозніваецца спакоем, стрыманасцю, разважлівасцю, асцярожнасцю, цярплівасцю, уседлівасцю, ураўнаважанасцю і вытрымкай, як у звычайным жыцці, так і ў стрэсавай сітуацыі. Праяўляе паслядоўнасць і грунтоўнасць у справах, пачатую справу даводзіць да канца. Настойлівы і ўпарты ў дасягненні сваіх мэтаў. Гаворка спакойная, без рэзка выяўленых эмоцый, жэстаў і мімікі. Малагаварлівы. Здольны выконваць аднастайную, працягла напружаную працу. Усе разлічвае і не траціць сілы дарма. У працы прытрымліваецца сістэмнасці. Схільны прытрымлівацца выпрацаванага, звыклага распарадку жыцця. З лёгкасцю выконвае рэжым. Валодае добрай вытрымкай, што дазваляе лёгка стрымліваць свае парывы. Незлапамятны. Характэрна пастаянства ў адносінах і інтарэсах. Любяць парадак і акуратнасць ва ўсім. Розум пераважае над пачуццём. Добра кантактуе з людзьмі іншых тэмпераментаў. Валодае добрай памяццю. Надзейны, цяжка вывесці з сябе. Пачуцці глыбокія, але старанна схаваныя ад старонніх вачэй.

Недахопы: Практычна не ўспрымальны да ўхвалення і крытыкі ў свой адрас. Слаба рэагуюе на знешнія раздражняльнікі, таму не можа хутка рэагаваць на новыя сітуацыі. Скупы на эмоцыі. Міміка і рухі невыразныя і марудлівыя. Схільны да занудства. У працу ўключаецца павольна і павольна пераключаецца з адной справы на іншую. З цяжкасцю адаптуецца ў новых абставінах, павольна сыходзяцца з новымі людзьмі. У жыцці шмат стэрэатыпаў, шаблонаў. Ненаходлівы.

Флегматыкам варта развіваць рухомасць, актыўнасць. Не дапускаць інертнасці і млявасці.

Меланхолік

Станоўчыя рысы: Адрозніваецца падвышанай адчувальнасцю. Здольны ўспрымаць адабрэнне і ганьбаванне. Прад'яўляе высокія патрабаванні да сябе і навакольных людзей. Добра адчувае іншых людзей. Пры спрыяльных умовах стрыманы і тактоўны. Эмоцыі і пачуцці глыбокія, працяглыя і вялікай сілы. Востра ўспрымае знешнія уздзеянні. У звыклай і спакойнай абстаноўцы адчувае сябе спакойна і працуе вельмі прадуктыўна.

Недахопы: Высокая эмацыйная адчувальнасць. Цяжка пераносіць смутак і крыўду, вонкава гэта можа ніяк не праяўляцца. Свае думкі і перажыванні трымае ў сабе. Моцна перажывае нават нязначныя няўдачы. Вельмі сарамлівы, ранімы, скрытны, нерашучы, няўпэўнены ў сабе і сваіх сілах. Заўсёды песімістычна настроены, рэдка смяецца. Пры нязначнай няўдачы адчувае пачуццё прыгнечанасці і разгубленасці. У незнаёмай абстаноўцы губляецца. Бянтэжыцца пры кантакце з новымі людзьмі. Доўга адаптуецца ў новым калектыве. Мае маленькі круг блізкіх людзей. Схільны да адзіноты, дэпрэсій, падазронасці,  замыкаецца і сыходзіць у сябе. Хутка стамляецца, у працы неабходна рабіць паўзы. Слабая ціхая гаворка, ўражлівы да слязлівасці, празмерна крыўдлівы і плаксівы. Любая непрыемнасць, нервовыя абставіны на працы здольныя вывесці з раўнавагі. Пры неспрыяльных умовах замкнёны, баязлівы, трывожны. Аддае перавагу падпарадкоўвацца правілам і аўтарытэтам. На напярэдадні важных падзей заўсёды празмерна перажывае і хвалюецца. У плане самаўдасканалення і самарэалізацыі меланхолікам неабходна быць больш актыўнымі, займацца арганізатарскай дзейнасцю, шэфскай дапамогай, каб адчуць сваю значнасць, упэўненасць і павысіць сваю самаацэнку.

Вызначы, якія з прыведзеных характарыстык адпавядаюць тваім асаблівасцям.

Вызначы, якія прафесіі падыходзяць для цябе з улікам твайго тэмпераменту:

https://ppt-online.org/487660

https://proforientator.ru/publications/articles/temperament-i-budushchaya-professiya.html

3

Абагульні атрыманую пра сябе інфармацыю ў выглядзе табліцы. Адзнач свае станоўчыя і адмоўныя рысы ў адпаведнасці з тыпам тэмпераменту, а таксама прафесіі, якія табе падыходзяць.

Адашлі выкананае заданне класнаму кіраўніку на праверку (вайбер). Можаш задаць пытанні класнаму кіраўніку.

4

Ты можаш пашырыць свае веды, калі паглядзіш відэа:

https://yandex.by/video/preview/?filmId=10046013131124330970&from=tabbar&p=1&parent-reqid=1588083538939261-1479275417485856467600203-production-app-host-man-web-yp-103&text=особенности+темперамента

              Дзякуй за работу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.