Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Класная гадзіна "Неабходнасць эканоміі электраэнергіі"

Дата: 23 января 2016 в 09:23, Обновлено 18 октября 2024 в 09:34

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Коленская сярэдняя школа”

Класная гадзіна

“Неабходнасць эканоміі электраэнергіі”

                                     Класны кіраўнік

Неўдах Т.В.

Тэма: Неабходнасць эканоміі электраэнергіі

Задачы: - стварыць умовы для засваення вучнямі правілаў выкарыстання           электраэнергіі, простых спосабаў эканоміі электраэнергіі,

  •  фарміраваць культуру энергавыкарыстання;

                 -   развіваць творчыя здольнасці вучняў

                               Ход занятка

1. Арганізацыйны момант

    - Электроша вырашыў праверыць нашы веды, - гаворыць настаўнік. – Пачынаем шоу-праграму “У гасцях у Электрошы”. Удзельнічаюць дзве каманды – “Светлячок” і “Сонейка”.

2. Конкурсная праграма

   Конкурс “Лямпачка”

Каманды павінны сабраць гірлянду лямпачкі, выкарыстоўваючы муляжя груш. Перамагае тая каманда, чыя гірлянда будзе сабрана хутчэй.

   Эстафета “Пыласосы”

Каманды павинны прыбраць “смецце”, якое раскідана на падлозе. Кожны ўдзельнік прыбірае па аднаму прадмету.

   Эстафета “Шлях Электрошы”

Каманда перадае мяч-“электрон”. Апошні ўдзельнік, які атрымаў мяч, бяжыць у пачатак калоны і зноў перадае яго. Перамагае каманда, удзельнікі якой першымі апынуцца на сваіх ранейшых месцах.

   Электракрыжаванка

Кожная каманда рашае крыжаванку. Перамагае каманда, якая зробіць гэта правільна і першай.

   1. Ён інфармуе нас аб навінах у свеце, паказвае мультфільмы. (Тэлевізар.)

   2. Прыбор для прыгатавання кактэляў. (Міксер.)

   3. Часцінкі, рух якіх утварае электрычны ток. (Электроны.)

   4. Прыбор, які робіць мокрае сухім. (Фен.)

   5. Па ім бяжыць электрычны ток у дом. (Провад.)

   6. Кабінка, якая дапамагае людзям за хвіліну апынуцца на 10 паверсе. (Ліфт.)

   7. Месца, куды мы падключаем электрапрыборы. (Разетка.)

   8. Лесвіца, якая хутка “бегае”. (Эскалатар.)

   9. Вісіць груша, а не пакаштуеш. (Лямпачка.)

   10. Любімае слова Электрошы. (Беражлівасць.)

   11. Прыбор, які награвае ваду да 100*. (Чайнік.)

   12. Днём – свет, а ноччу –  ... (цемра.)

   13. Прыбор, які дапамагае людзям весці гутарку, знаходзячыся ў розных гарадах. (Тэлефон.)

   Галоўнае слова: электрычнасць.

   Конкурс “+” – “-”

Прыдумаць і намаляваць знакі-правілы, якія дазваляюць ці забараняюць выконваць якія-небудзь дзеянні пры карыстанні электрапрыборамі.

   Конкурс “Ты –  мне, я –  табе”

Каманды па чарзе загадваюць адзін аднаму загадкі з дапамогай пантамімы па тэме “Электрычнасць”, “Эканомія электраэнергіі”.

   Конкурс “Лістоўка”

Прыдумаць лістоўкі, якія заклікаюць эканоміць электраэнергію.

Напрыклад:

Электрычнасць да нас ішла праз гады,

Павінны яе мы ўсе берагчы.

3. Падвядзенне вынікаў

   - Электрычнасць мае вельмі важнае значэнне для кожнага чалавека, -    гаворыць настаўнік, -  і  мы павінны памятаць,  што пры эканомным выкарыстанні энергарэсурсаў яна будзе нам доўга служыць.

   Арганізуецца выстава лістовак і знакаў-правілаў. Узнагароджваюцца пераможцы.

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.