Татавы маршчыны
Звычайны зімовы вечар. Ён рызыкуе такім і застацца. Але – не…не сёння. Нечага хочацца, карціць. Ніяк не зразумею чаго. Кампьютар надакучыў, тэлефон таксама. Што ж мне рабіць? Добра бацькам, глядзяць сабе тэлевізар і не дбаюць. Сяды-тады перакінуцца словам і далей, як зачараваныя, пазіраюць у блакітны экран. Няхай бы ён зламаўся, ці што? І чым бы тады займаліся? Ну вось, ужо ад нечага рабіць такія думкі ў галаву лезуць.
Сумна мне. Гляджу ў вакенца. Недзе там, мабыць, гуляюць мае сябры.
Цікава, а як бавілі час мае бацькі? Смяяліся, жартавалі… Вунь тата сядзіць такі сур’ёзны і задуменны. Не ўяўляю яго гарэзлівым свавольнікам. Не, не падумайце чаго дрэннага, ён у нас з матуляй вясёлы. І пажартаваць умее, і пасмяяцца. Але часам ёсць адчуванне, што тата напружаны. Мне здаецца, што гэта прафесія накладвае свой адбітак на характары, а асабліва на твары: валявы падбародак, адкрыты позірк, рашучасць у кожнай маршчынцы. Мой тата – выратавальнік! Ён працуе ў раённым МНС. Татуля – сапраўдны афіцэр! Заўсёды носіць ідэальна адпрасаваную форму, кожны ранак голіцца.
Тата аднолькава разбіраецца ў тым, дзе лепш пасадзіць бульбу і як патрэбна паводзіць сябе з сябрамі. Складваецца такое ўражанне, што ў свеце няма той з’явы ці прадмета, аб якім ён зусім нічога не ведае. Заўсёды параіць, калі трэба, але сам надакучліва ніколі не прычэпіцца. Не тое, што маці. Побач з ім адчуваецца спакой і бестурботнасць. Тата ўмее зрабіць так, што ўсе хваляванні і перажыванні неяк знікаюць.
Мяне з маленства здзіўлялі яго рукі. Вялізныя далоні. Сухія і гарачыя. Скура на іх нібыта драўляная, цвёрдая, загартаваная. Але, калі ён гладзіў мяне па галаве ў дзяцінстве, то гэтай цвёрдасці не адчувалася. Можа для некага, гэтыя рукі – рукі начальніка, цвёрдыя і моцныя, а для мяне яны заўсёды будуць мяккімі і ўтульнымі, як у далёкім, казачным маленстве. Гэтыя рукі будуць дапамагаць мне ў жыцці і выпраўляць мае памылкі.
Памятаю, неяк улетку мы варылі юшку ў двары. Я дапамагала матулі, а тата хадзіў ля казана з лыжкай і ўсё нецярпліва прыцмокваў: «Калі ўжо будзе гатова!» Каштаваў кожныя пяць хвілін. Нарэшце, наш шэф-повар заявіў, што юшка гатова і яе можна здымаць з вогнішча. Я пайшла ў сені, каб узяць ручнік і зняць гарачы казан з агню. Асцярожна ўзяўшы гарачае варыва, павярнулася, з намерам данесці яго да стала, але раптам зразумела, ці лепш сказаць адчула, што зрабіць гэтага не змагу – гарачы казан прапякаў ручнік! Шкада было яго кідаць на зямлю, а ў пальцы ўжо прыпякло. І тут я не вытрымала, залямантавала:
– Вой, вой вой! А-а-а! Пячэ, пячэ!
Тата з’явіўся побач у адзін момант. Ён падхапіў гарачы казан, але ручнік застаўся ў мяне ў руках. Не звяртаючы ўвагі на сваю ношу, тата хутка аглядзеў мае рукі і закамандаваў змясціць іх пад халодную ваду. А сам у гэты час голымі рукамі трымаў гарачэзны казан і брывом не вёў! Неверагодна! Нават не паморшчыўся. І толькі тады, калі я пайшла ратаваць пад халоднай вадой свае апёкі, тата нарэшце аднёс юшку і паставіў на стол.
Тады бацька на мяне не сварыўся і не папракаў, што з-за мяне таксама атрымаў апёкі. А я, наіўная, шчыра верыла, што паколькі тата выратавальнік-пажарны, то яго рукі проста не адчуваюць гарачыні. Ну што яму зробіцца? Вунь, нават не паморшчыўся. Для яго прафесіі − звычайная справа. Лёгка рабіць высновы за іншых. Гэта толькі праз тыдзень я выпадкова падслухала, як матуля размаўляла з суседкай аб розных кампрэсах ад апёкаў. Тады я даведалася, што рукі выратавальнікаў не жалезныя, ім таксама бывае балюча. Яны проста ніколі гэтага не паказваюць, нават самым блізкім людзям.
Падобных да гэтага выпадкаў было шмат у маім нядоўгім пакуль жыцці. І заўсёды бацька быў побач. Вось і зараз сядзіць сабе, здаецца, не звяртае на мяне ўвагі зусім. Але я ўпэўнена, што толькі войкну, як ён у момант зрэагуе. Ведаем, правяралі.
Колькі маршчын на татавым твары! Каля вачэй – гэта ад усмешак. На ілбе – ад розных думак. У вугалках, каля рота – нават не ведаю. Колькі раз я бачыла гэты твар у розных іпастасях! Гэта ён, чысты і паголены, будзіў мяне раніцай у школу; гэта ён, мокры, у сажы і кураве, са стомленымі, але шчаслівымі вачамі, вяртаўся з пажараў. Гэта ён, засярожданы на сваей рабоце, на хвілінку заглядваў у мой пакой і даведваўся пра мае справы. Менавіта ім я закрывалася ў снах ад розных пачвар. Яго жадала ўбачыць, калі ранняю вясной тата суткамі, па пояс у ледзяной вадзе, дапамагаў эвакуіраваць людзей з падтопленых сядзіб.
Я часта чапляюся да таты з просьбай што-небудзь расказаць пра яго работу, а ён толькі ўсміхаецца ды жартуе. Здаралася, праўда, некалькі разоў, яшчэ ў далёкім дзяцінстве, што тата расказваў мне пра які-небудзь гераічны ўчынак сяброў-выратавальнікаў, але гэта было даўно ды і гучала як казка, а не сапраўдная гісторыя.
Што гэта са мною сёння робіцца? Кінулася ва ўспаміны. Можа ўчарашняя размова з мамай таму прычынай? Так, учора вечарам матуля прачытала мне цэлую лекцыю пра чалавечыя якасці. А з чаго ўсё пачалося? Ды з таго, што я стала дапытвацца ў таты, адкуль у яго столькі маршчын. Ён усміхаўся, жартаваў, што ўжо старэнькі і знямоглы, казаў, што мама раніцай звычайна прасуе ўсе маршчыны, а тут, як на зло, прас зламаўся. А пасля і навогул сышоў у гараж, рамантаваць свой любімы аўтамабіль ці, можа, у тысячны раз перакладваць з месца на месца свае мармышкі і вуды для зімовай рыбалкі. Так бы гэты момант і скончыўся, каб на мае намаганні не звярнула ўвагу мама:
- Ну чаго ты да яго прыстаеш? Ведаеш, што чалавек толькі прышоў з работы, хоча адпачыць. А тут ты з сваімі пытаннямі. Ды няхай бы сабе па справе, а то так – адно глупства.
- А хіба тата сам не можа сказаць, што яму не падабаюцца мае пытанні? – не змоўчала я.
- Дачушка, ну хіба ж ты забылася, што наш тата сапраўдны афіцэр? Ці чула ты хоць раз, каб ён павышаў голас на мяне, ці сварыўся на цябе? Яму гэта не да твару.
- Твая праўда, мамачка. Татуля і сапраўды ніколі не дазваляе сабе ў прысутнасці жанчын і дзяцей агучваць незадаволенасць.
- Ну нічога, нічога страшнага не здарылася. Пайшоў і пайшоў. Ён на цябе не пакрыўдзіўся. Гэта ў яго адпачынак такі – перабіраць свае рыбацкія прылады.
- Я ўсе зразумела, мама. Але ўсе ж такі, чаму на татавым твары столькі маршчын? Вы з ім аднагодкі, так?
- Так, - адказала маці.
- А у цябе маршчын значна менш, чым у таты. Чаму?
- Навошта табе тыя маршчыны? Нешта не на жарт ты захадзілася, як я пагляджу, мая даражэнькая. Але калі ўжо табе так вельмі карціць, то вось што я табе скажу. Для мужчыны колькасць маршчын на твары не з’яўляецца паказчыкам узросту або фізічнага стану. Для сапраўднага выратавальніка-пажарнага маршчыны наогул – звыклая справа. Уяві сабе, колькі ўсяго давялося пабачыць нашаму тату! І гора людскога, што сэрца рве на часткі, і шчаслівых момантаў, ад якіх таксама сціскае дыханне не менш! Чалавек, якому нават аднойчы давялося перажыць такое, ужо ніколі не застанецца раўнадушным да чужога гора. А што гаварыць пра тых, хто ўсё сваё жыццё прысвяціў справе выратавання. Дык што цяпер скажаш? Так важна колькі маршчын на татавым твары, дачушка?
- Цяпер ужо і не ведаю, - разгублена прамармытала я, знаходзячыся пад уплывам мамінай узнёслай прамовы.
А матуля працягвала далей сваю думку:
- Галоўныя маршчыны, дачушка, што паказваюць сапраўдны узрост мужчыны, знаходзяцца зусім не на твары. Яны ў душы, на сэрцы. Кожны няшчасны выпадак, стыхійнае бедства, пажар пакідаюць свае шрамы-маршчыны на сэрцах выратавальнікаў. І ў кожнага пажарнага ў душы паўсядзённа варушыцца калючым вожыкам не адна незагойная рана. Бываюць хвіліны, што гэтыя маршчыны баляць, шчымяць, тады чалавеку зусім дрэнна. Але ён ніколі не дазволіць сабе аб гэтым каму-небудзь сказаць, паскардзіцца, падзяліцца. Толькі той, хто знаходзіцца побач большую частку жыцця, па вачах, па балючаму позірку можа здагадацца аб тым, што творыцца ў душы такога няшчасніка.
Але такія моманты здараюцца рэдка. Амаль заўсёды гэта спакойныя і ўраўнаважаныя людзі з добрым пачуццём гумару. Неабыякавыя нават да самых нязначных непрыемнасцей. Гэта і называецца прызваннем. Калі пажарнаму хопіць сілы несці цяжар гэтых душэўных маршчын, тады ён становіцца сапраўдным выратавальнікам. Яго са спачуваннем і адначасова з разуменнем прыймаюць у непарушную сям’ю МНС. Бо кожны прайшоў гэты шлях і без такой працы ўжо не ўяўляе сваё жыццё. Таму, дзяўчынка мая, ніколі не мяркуй аб чалавеку па колькасці маршчын на твары. Лепей зазірні ў вочы. І нават ты, са сваім яшчэ невялікім жыццёвым вопытам, зможаш ужо пабачыць і адчуць, што за чалавек перад табою і які ён шлях прайшоў. Вось такая няпростая навука… Ці зразумела ты, аб чым я гаварыла?
- Зразумела, усе зразумела! Мойтата – сапраўдны герой! А яшчэ я зразумела, што на тварыў таты засталіся толькі тыя маршчыны, для якіх ужо не хапіла месца ў душы! Не, не так! Толькі тыя, што не вельмі значныя, паўсядзённыя. Тыя, што я дабаўляю сваімі няёмкімі пытаннямі. Бо душа і сэрца ў таты непамерныя!
- Можа быць і так, - ціха адказала матуля і ўсміхнулася нейкім сваім думкам.
Вось такая была размова ў мяне з мамай учора. Я полаву ночы круцілася, не магла заснуць. Усе думала аб тым, што пачула. І вось цяпер цэлы дзень да вечара перажываю, што дабавілана татаў твар яшчэ адну маршчынку. Можа пайсці і папрасіць прабачэння? Хаця навошта? Я ж ведаю, што ён не пакрыўдзіўся. Не, ўсе-такі пайду. Гаварыць нічога не буду. Проста прымашчуся пад руку, як у дзяцінстве, каб адчуць яшчэ раз гэтае непаўторнае пачуццё надзейнасці і мяккую гарачыню вялікіх далоняў, што выратавалі не адно чалавечае жыццё.
Молодому спасателю посвящается…
Так много сказано уже
О славных подвигах героев!
Но почему-то на душе
Нет ощущения покоя.
Я не могу спокойно жить!
Быть равнодушной и беспечной.
Любить, смеяться и дружить,
Мечтать о светлом и о вечном!
Когда спасатель молодой,
Теряя дар бесценной жизни,
Ведёт с огнем неравный бой!
Стихией водною капризной!
Спасая взрослых и детей,
По сути, сам еще ребёнок,
Он полон пламенных идей!
Характер твёрд, а голос звонок!
Пошёл он по стопам отца!
Спасать людей – его призванье!
В огонь и воду – до конца!
Тем тяжелее ожиданье.
Вздыхает мать, отец молчит.
Волнуясь, ждут его с дежурства.
В их душах тишина кричит.
Надежда, чтоб живым вернулся.
Он возвращался невредим.
В золе и копоти, с улыбкой.
Мольбой родителей храним,
Как тенью ангельскою зыбкой.
Он был из тех, кто любит жизнь.
Душою дружеских компаний.
В его чертах навек слились
Следы всех добрых начинаний.
К тебе, спасатель молодой!
Пускай слова летят над миром
Гори ты сердцем и душой!
Надежды будь ориентиром!
Я верю, знаю по плечу
Тебе спасать людские жизни!
Ещё тебе сказать хочу:
Ты – мой герой, герой Отчизны!
Спасатель не прячет глаза!
Настоящий спасатель не прячет глаза!
Ведь ему упрекнуть себя не в чем.
Иногда лишь, скупая мужская слеза
Содрогнет чуть поникшие плечи.
Случалось, не спал по три ночи подряд.
Он тонул, замерзал, но ни разу
Не отвёл от беды свой пылающий взгляд!
Не поддался на страха заразу!
Его руки, в пожарах спасая людей,
Загрубели давно безвозвратно.
Он всегда и для всех полон добрых идей.
Рядом с ним находиться приятно.
Настоящий спасатель не прячет глаза!
Его совесть чиста и спокойна.
Даже если пожар, ураган и гроза!
Даже если мучительно больно!
Он - ни шагу назад! Как герой на войне!
Не отступит, не струсит, не бросит!
Если нужно, пожертвует жизнью вполне!
И взамен ничего не попросит.
Встанет грудью всегда на пути у беды,
Закрывая гражданских собою!
День и ночь напролёт, без еды и воды.
Он на страже! Всегда готов к бою!
Настоящий спасатель не прячет глаза!
Негасимой отваги в них пламя!
И спасенных людей в них звучат голоса!
И добра развевается знамя!
Пусть он ростом бывает, порой, невысок,
Но в нем столько надёжности, силы!
Что за ним и в огонь, и в зыбучий песок!
Даже если тебя не просили.
Может он зажигать молодые сердца!
Быть кумиром и в жизни примером.
В роли сына бывает, и в роли отца,
Оставаясь всегда офицером!
Настоящий спасатель не прячет глаза!
В МЧС ведь под каждым мундиром
Бьётся сердце отважное, знаю, друзья,
Рядового бойца, командира!
Эти лица простые мне снятся
Эти лица простые мне снятся порой.
Не с обложек и модных журналов.
А ребят, ежедневно вступающих в бой.
Без войны. На пожарах, обвалах.
У беды не бывает, увы, выходных.
Время суток огню безразлично.
Пожирать стариков ли, детишек грудных.
Уж давно для стихии привычно.
Загорелись торфяники, лес и трава –
Мчатся сразу же с воем сирены.
Ни секунды не медля, живые едва,
Не считая рабочие смены.
Сколько раз, вырывая из огненных лап,
Чуть дыша, выносил он ребёнка?
Невозможно представить геройства масштаб!
Не покажет всего киноплёнка!
Не за деньги и славу он службу несёт!
Перед честью мундира в ответе!
Даже жертвуя жизнью всегда вас спасёт!
Никогда не отступит, поверьте!
Это он на Чернобыле жизни спасал!
Был в тайге в помощь братской России!
Он в историю имя навеки вписал!
Он – рубеж для бездушной стихии!
Он не рыцарь прекрасный на белом коне,
Не звезда в облаках интернета.
Каждый миг, на незримой сражаясь войне,
Дарит утром нам радость рассвета.
Эти лица простые мне снятся порой.
Их практически люди не знают.
Тех мужчин, что отважно рискуя собой,
Каждый день наши жизни спасают!
Долг и честь
Долг и честь – не пустые слова!
Для спасателя – дело святое!
Пусть разносит людская молва,
Кто является стражем покоя!
Не живёт он в роскошных дворцах
И не спит на пуховых перинах.
А в людских поселился сердцах!
И навеки в них след свой покинул!
Кто горел и тонул, не забудет,
Ощущения сильной руки.
Что берёт и несёт тебя к людям
Из огня или бурной реки.
Мы о них вспоминаем нечасто,
Лишь в минуты страданий и бед.
Отношений такие контрасты
Философских достойны бесед.
В двадцать два он уже поседел,
Видя то, что представить нельзя.
Но и это ещё не предел,
Лишь начало, героя стезя.
Без призванья - спасателя нет!
Трус не станет собой рисковать!
Редко в жизнь покупают билет,
По которому жизни спасать!
Но я знаю, что всё-таки есть
Много юных, отважных сердец!
Для которых слова – долг и честь
Значат столько, как мать и отец!