Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Кольненскі дзіцячы сад – сярэдняя школа"
класная гадзіна
“Чыпсы і кола – сябры або ворагі? ”
Падрыхтавала:
класны кіраўнік 5 класа
Блоцкая Т. І.
Кольна 2014
Чалавек ёсць тое, што ён есць…
Мэты: навучыць вучняў выбіраць карысныя прадукты харчавання; пазнаёміць вучняў са “шкоднымі” прадуктамі; фарміраванне здаровага ладу жыцця праз правільнае харчаванне.
Абсталяванне: жвачка, грэцкія арэхі і фундук, сухарыкі “Flint”, чыпсы “Mega Chips”, макароны хуткага прыгатавання “Мівіна”, суп хуткага прыгатавання “Knorr”, смятана, ёгурт, малако, сок, сырок тварожны, кофе, мінеральная вада, CocaCola, муляжы садавіны, фруктаў.
Ход урока:
1)Арганізацыйны момант
2)Адносіны дзяцей да харчавання (пытанні да класа):
- У пачатку нашага ўрока, давайце адкажам на некалькі пытанняў:
- Як часта вы харчуецеся?
- Вы ядзіце тое што прыгатуе матуля, або тое што любіце?
- Якое ў цябе любімае блюда?
- Ці ёсць такія блюды, якія ядзяць толькі ў вашай сям’і?
- Што вы звышайна ядзіце, каб перакусіць (сыр, арэхі, цукеркі)?
- Ці любіце вы паесці пад час прагулкі або гульні?
- Што часцей за ўсё вы п’еце (газіраваную ваду, малако, ваду, чай, каву)?
- Як вы лічыце, тыя прадукты што вы ядзіце, карысныя для вас?
- Як вы лічыце, правільнае харчаванне дапамагае вам заставацца здаровым?
3) Лекцыя настаўніка
- У кожнага з вас ёсць любімыя прадукты і напіткі, розныя прысмакі. Давайце здзейснім віртуальнае падарожжа ў магазін і “купім” тыя прадукты, якія вы захочаце (кожны кладзе ў пакет тое, што хоча).
- Як вы, магчыма, ведаеце, наш арганізм пастаянна працуе, нават тады, калі мы спім. У арганізме пастаянна траціцца энэргія, якая неабходна для работы ўсіх органаў: сэрца, лёгкіх, страўніка, мышц і іншых.
- А адкуль бярэцца гэтая энэргія? (яна вылучаецца пры разбурэнні рэчываў, з якіх складаецца наша ежа.)
- Давайце ўспомнім, якія асноўныя пажыўныя рэчывы змяшчае ежа? (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны, мінеральныя солі).
- Бялкі неабходны для роста і развіцця арганізма. Яны ўтрымоўваюцца ў мясе, рыбе, творагу, сыры, яйках. Вугляводы – гэта крыніца энэргіі – змяшчаюцца ў цукры, агародніне, прадуктах з мукі. Вітаміны і мінеральныя солі – таксама важныя элементы ежы. Іх адсутнасць прыводзіць да такіх захворванняў як цынга, рахіт. Вітаміны А і Д, неабходныя для росту, змяшчаюцца ў масле, смятане, рыбіным тлушчы.
Как забяспечыць арганізм гэтымі рэчывамі, кожны дзень неабходна есці прадукты асноўных груп – гэта фрукты і агародніна, хлеб і макаронныя вырабы; мяса, птушку, яйкі, рыбу, гарох і фасоль, а таксама малако, сыр, ёгурт. Для нармальнай жыццядзейнасці арганізма вялікую ролю адыгрывае таксама і збалансіраванае харчаванне або рацыён.
4) Творчае заданне
- Паспрабуйце скласці меню харчавання, з тых прадуктаў, якія вам падабаюцца (дзеці самастойна працуюць з табліцай).
Сняданак |
1) 2) 3) |
Абед |
1) 2) 3) 4) |
Поўднік |
1) 2) |
Вячэра |
1) 2) 3) |
- А зараз, давайце параўнаем ваша меню з меню, якое рэкамендуюць урачы (запісана на дошцы).
Сняданак |
1) макароны з сырам; 2) кава; 3) хлеб з маслам; |
Абед |
1) суп (гарохавы або з капусты); 2) рыба і бульба; 3) хлеб; 4) кампот або фрукты; |
Поўднік |
1) чай або кефір; 2) хлеб (булачка); |
Вячэра |
1) каша з грэчкі з малаком, яйка; 2) чай; 3) хлеб з маслам. |
5) Шкодныя прадукты
- Не адзін жывы арганізм не можа існаваць без вады. Вада паступае ў арганізм з вадкай ежай. Самым лепшым напіткам для дзяцей з’яўляецца чай, малако, фруктовыя і ягадныя сокі. А вось якую ваду лепей выбраць у магазіне: мінеральную або кока – колу?(вучні выказваюць свае меркаванні)
- Нажаль у цяперашні час з’явілась вельмі шмат прадуктаў, якія сталі неад’емнай часткай нашага харчавання. Гэта гамбургеры, супы хуткага прыгатавання, кашы – мінуткі, чыпсы, сухарыкі. Вельмі часта ў рэкламе гэтых прадуктаў прымаюць удзел дзеці, але гэта не значыць, што рацыён школьніка павінен складацца з “супоў у стакане” і хот – догаў.
- Паглядзіце, у мяне на стале ляжаць прадукты, вельмі добра вам знаёмыя: лапша хуткага прыгатавання, сухарыкі, жвачка, чупа – чупс, кола. Скажыце, а хто любіць гэтыя прадукты? Падыміце, калі ласка, рукі. Гэта ўсё смачна, але давайце высветлім, што на самай справе ўяўляюць сабой гэтыя прадукты.
Кашы, бульёны, супы хуткага прыгатавання вельмі шырока прадстаўлены ў нашых магазінах. У састаў такіх каш уваходзіць грэчка, кукуруза, сухое мяса, грыбы, а таксама сінтэтычныя падсласліцелі, фарбавальнікі, араматызатары. Неабходна памятаць, што такія прадукты выклікаюць захворванні стрававальнай сістэмы.
Чыпсы і сухарыкі займаюць першае месца ў харчаванні ўсіх школьнікаў. Чыпсы і сухарыкі з’яўляюцца змяшчальнікамі тлушчу, які ў арганізме чалавека застаецца ў выглядзе адлажэнняў. У дзяцей, якія харчуюцца чыпсамі і сухарыкамі можа развіцца вітамінная недастатковасць. У ЗША гэтая праблема стала нацыянальнай, амаль 30% дзяцей школьнага ўзросту пакутуюць на лішнюю вагу. Такім чынам, празмернае захапленне чыпсамі і сухарыкамі можа справацыраць развіццё празмернай масы цела. Акрамя таго, вядомы той факт, што чыпсы і спецыі, што ў іх змяшчаюцца, раздражняюць слізістую абалонку стрававальнай сістэмы, што прыводзіць да развіцця захворванняў страўніка і кішэчніка (гастрыт).
Газіраваныя напіткі.
А якія газіраваныя напіткі вы ведаеце? (адказы вучняў).
У састаў газіраваных напіткаў уваходзяць розныя кансерванты: бензойная кіслата, цукровы колер, жоўты хіналінавы, фарбавальнік сіні, вуглякіслы газ і іншыя рэчывы. Газіраваныя напіткі выклікаюць такія захворванні як гастрыт, язва страўніка, алергія, камні ў нырках, карыес.
Газіраваную ваду нельга ўжываць дзецям, якія пакутуюць на цукровы дыябет, захворванні печані. У газіраванай вадзе няма ні вітамінаў, ні мінеральных рэчываў, якія так неабходны таму арганізму, які расце.
Жвачка.
Усе людзі любяць жаваць, асабліва дзеці. Што ж даюць нам гэтыя сінтэтычныя пласціначкі? У састаў жвачак уваходзяць розныя фарбавальнікі, араматызатары, рэчывы, якія надаюць салодкі смак. У некаторых краінах нават вырашаецца пытанне аб забароне выкарыстоўвання жвачак, так яны вельмі негатыўна дзейнічаюць на арганізм чалавека.
Неабходна памятаць, што выкарыстоўванне жвачкі зніжае апетыт, выклікае алергіі, а таксама выклікае гастрыт і іншыя захворванні. Жаваць жвачку можна толькі адзін раз у дзень пасля ежы для таго, каб ліквідаваць астаткі ежы пасля яды.
-Вось колькі шкоднай ежы зараз нам прапаноўваюць вітрыны магазінаў. Трэба навучыцца правільна выбіраць карысныя прадукты, якія не наносяць шкоды нашаму арганізму.
А для сябе кожды хай зробіць свой выбар, што трэба есць і калі, ці патрэбна калечыць сваё здароўе дзеля гэтай спакусы.
6) Гульня “Так, не, не ведаю”
- Я падрыхтавала для вас некалькі пытанняў. Вам неабходна даць адказы на гэтыя пытанні: так, не або не ведаю. Калі вы не ведаеце, абгрунтуем гэтае пытанне.
- Ці праўда, што жвачка робіць зубы больш моцнымі? (не)
- Ці праўда, што батончыкі з шакаладу ўваходзяць у пяцёрку шкодных прадуктаў харчавання? (так)
- Ці праўда, што бананы падымаюць настрой? (так)
- Ці праўда, што морква замядляе старэнне арганізму? (так)
- Ці праўда, што летам можна “запасціся” вітамінамі на цэлы год? (не)
- Ці праўда, што кожны дзень неабходна выпіваць два стаканы малака? (так)
- Ці праўда, што салодкія газіраваныя напіткі ўваходзяць ў пяцёрку шкодных прадуктаў? (так)
- Ці згодны вы, што чыпсы карысныя для здароўя? (не)
- Ці правільна, што маладому арганізму кожную нядзелю неабходна 30 відаў розных прадуктаў? (так)
7) Гульня “Закончы фразу”
- Калі мне прапануюць кампот з яблык або свежыя яблыкі, я выберу...
- Калі мне прапануюць торт або зефір, я выберу…
- Калі мне прапануюць сок з мякаццю і газіраваны напітак, я выберу …
- Калі мне прапануюць крыветкі або каўбасу, я выберу …
- Калі мне прапануюць пячэнне або мармелад, я выберу …
8) Падвядзенне вынікаў занятка
- Скажыце, чаму так важна харчавацца правільна?
- Аб чым новым вы даведаліся на ўроку?
9) Заключнае слова настаўніка
- Дарагія рабяты! Мне было вельмі прыемна працаваць з вамі. Я спадзяюся, што пасля нашых заняткаў, вы будзеце беражлівей адносіцца да свайго здароўя, будзеце клапаціцца аб ім. Наша класная гадзіна паказала, што вы многа чаго ведаеце, і наша задача паглыбіць веды выканана.
Будзьце здаровымі! Станавіцеся здаровымі! Заставайцеся здаровымі!