Кольна 2023г.
Тэма. Сіла
Мэта ўрока:
Выхаваўчая: забяспечыць фарміраванне паняцця “сіла” як фізічная велічыня, з’яўляючаяся колькаснай мерай уздеяння аднаго цела на другое, вынік якога – змяненне скорасці цела або дэфармацыя. Працягваць работу па замацаванню графічнага паказа сіл.
Развіваючая: садзейнічаць развіццю лагічнага мыслення. Працягваць работу над развіццем інтэлектуальных уменняў і навыкаў: вылучэнне галоўнага, аналіз, уменне рабіць вывады.
Выхаваўчая: фарміраваць інтарэс вучняў да вывучэння фізікі.
Абсталяваннне: дынамометр, грузы па 100г, лінейка, жолаб, 2 шарыка рознай
масы, цыліндр для ўпора, штатыў з лапкай, тэсты для вучняў.
Тып ўрока: вывучэнне новых ведаў.
План ўрока
- Арганізацыйны момант.
1.1 Актуалізацыя ўвагі вучняў.
- Праверка ведаў.
2.1. Тэсціраванне, самакантроль вучняў.
- Тлумачэнне новага матэрыялу.
3.1 Пастаноўка адукацыйных мэт і задач, матывацыя навучання.
- Праверка ўзроўню разумення новых ведаў.
- Франтальнае і індывідуальнае апытванне.
- Замацаванне ведаў, іх абагульненне і сістэматызацыя
- Тэсціраванне.
- Дамашняе заданне.
- Рэфлексія
Ход урока
- Арганізацыйны момант.
Праверка настаўнікам падрыхтаванасці вучняў да ўрока. Настройванне настаўнікам вучняў на працу.
- Праверка ведаў.
Тэставая работа з самаправеркай вучняў. Адказы на тэст настаўнік вывешвае на дошцы. Вучні + адзначаюць правільны адказ.
Тэст 1.
- Каб скінуты з самалёта на ільдзіну груз папаў дакладна па назначэнню, яго патрэбна скінуць у момант, калі самалёт:
А. пралятае над ільдзінай.
Б. ужо праляцеў ільдзіну.
В. яшчэ не даляцеў да ільдзіны.
- Г. яшчэ не даляцеў да ільдзіны, прычым тым раней, чым большая скорасць самалёта.
2. Узровень дызельнага паліва ў цыстэрне перастаў быць гарызантальным. Гэта адбылося з-за таго, што аўтамабіль:
- А. павялічыў сваю скорасць.
Б. тармозіць.
В. паварочвае ўправа.
Г. паварочвае ўлева.
3. Інерцыя – гэта:
- А. імкненне цел захоўваць стан спакою.
- Б. уласцівасць цел захоўваць сваю скорасць нязменнай пры адсутнасці дзеяння на яго іншых цел.
В. пастаяннасць скорасці цел адносна іншых цел.
Г. імкненне цел захоўваць рух.
4. Што адбываецца з скорасцю цела, калі на яго дзейнічаюць іншыя целы?
- А. скорасць яго змяняецца.
Б. скорасць яго не змяняецца.
В. няма правільных адказаў.
5. Цела рухаецца па інерцыі, калі:
А. пры знешніх уздзеяннях цела захоўвае велічыню сваёй скорасці.
Б. пад уплывам знешніх уздзеянняў змяняецца скорасць цела.
- В. скорасць цела застаецца нязменнай.
Пытанні да класа:
Прывядзіце прыклады паказваючыя, што целы прыходзяць ў рух пры ўзаемадзеянні з іншымі целамі.
Прывядзіце прыклады паказваючыя, што пры ўзаемадзеянні мяняюцца скорасці абоіх цел.
- Тлумачэнне новага матэрыялу.
Сення мы сабраліся, каб зразумець, што ж такое сіла? У выніку чаго яна узнікае? Што гэта за фізічная велічыня, чым яна асабліва?
З словам “сіла” мы сустракаліся ў літаратуры, калі гаварылі аб сіле духа героя, у геаграфіі, калі разглядалі дзеянне сілы ветру, вывяржэнне вулканаў, землятрасенні, на ўроках фізічнай культуры, калі хто- небудзь можа падняць вялікі груз, гавораць, што ў яго вялікая сіла, вялікія аўтамабілі перавозяць шмат грузу, яны таксама валодаюць вялікай сілай. Сіла можа прыносіць чалавеку і ўсяму жывому як карысць так і шкоду. Так, напрыклад, вялікія караблі могуць з розных частак свету прывозіць грузы, аднак калі з карабля які вез нафтуу выніку вялікай сілы ветру, выкінуў карабель на рыфы і адбылася згуба гаручага ў акіян, то гіне шмат рыбы, птушак і іншых жывых істот ў акіяне.
Ва усіх прыведзеных прыкладах цела пад дзеяннем другога цела прыходзіць ў рух, астанаўляецца або змяняе напрамак свайго руху.
Часцей не ўказваюць, якое цела і як дзейнічала на дадзенае цела. Проста гавораць, што на цела дзейнічае сіла або да яго прыкладзена сіла. Адсюль вынікае, сілу можна разглядаць як прычыну змянення скорасці руху.
Дэманстрацыі 1. Рух шарыка па жолабе і сутыкненне з другім.
2. Расцяжэнне спружыны пад дзеяннем груза.
3. Прагінанне лінейкі пад дзеяннем груза.
З праведзенных доследаў вынікае:
- Сіла – колькасная мера ўздзеяння аднаго цела на другое.
- Сіла – прычына змянення скорасці.
- Пры дзеянні аднаго цела на другое, гэта значыць пад дзеяннем сілы цела змяняе памеры і форму.
Змяненне памераў або формы цела называецца дэфармацыяй.
Мерай уздзеяння цел паміж сабой з’яўляецца вектарная велічыня, называемая сілай.
Сіла як і любая вектарная велічыня характарызуецца лікавым значэннем, пунктам прыкладання і напрамкам. Звычайна напрамак сілы ўказваюць стрэлкай. Даўжыня стрэлкі сімвалізуе лікавае значэнне сілы, а напрамак стрэлкі ўказвае напрамак дзеяння сілы. Пачатак адрэзка – пункт, які паказвае пункт прыкладання сілы. Даўжыня адрэзка ўмоўна абазначае ў пэўным масштабе модуль сілы.
Сілу прынята абазначаць літарай F (эф).
Бяссэнсава гаварыць аб сіле, калі разглядаць паводзіны аднаго цела.
Сіла прыкладзена да пэўнага пункта цела, што заўсёды ўказваюць на чарцяжах.
F F
Калі сіла да цела не прыкладзена (F=0), то скорасць руху цела не змяняецца. Калі да цела прыкладзена некаторая сіла, то скорасць яго руху змяняецца. Чым большая сіла, тым мацней змяняецца скорасць.
Сілы могуць быць накіраваны аднолькава і ў розных напрамках. На цела можа дзейнічаць і некалькі сіл. Паслухайце і ўспоініце казку пра “Рэпку”.
Посадил дед репку. Выросла репка большая-пребольшая, тяжелая-претяжелая, разрослась она во все стороны, грунт потеснила. Пошел дед репку рвать. Тянет потянет – вытянуть не может. Силы ему не хватает: упирается репка, неровностями и выступами за землю цепляется, своему движению противится. Позвал дед бабку. Бабка за дедку, дедка за репку, тянут потянут – вытянуть не могут: крепко корень в грунте держится. Нет и вдвоем им не справиться.
Позвала бабка внучку. Внучка за бабку, бабка за дедку, дедка за репку, тянут потянут – вытянуть не могут: все еще их общая сила тяги меньше той предельной силы, которая по поверхности соприкосновения репы с землей возникает. Силой трения покоя она называется.
Позвала внучка Жучку. Тянут потянут – вытянуть не могут. Не хватает их общей силы справиться с силами тяжести репки и трением почвы.
Позвала Жучка кошку. Кошка за Жучку, Жучка за внучку, внучка за бабку, бабка за дедку, тянут потянут – вытянуть не могут: на самую малость, но все же меньше внешняя сила оказалась, чем сила тяжести репки и сила трения между почвой и репкой.
Позвала кошка мышку. Стали все вместе тянуть и вытащили репку.
Толькі не падумайце, што маленькая мышка сільнейшая за ўсіх аказалася! Яе маленькая сіла да агульнай сілы цягі дабавілася, і цяпер выніковая сіла перавысіла сілу цяжару рэпкі і сілу трэння.
Вось яшчэ прыклад сіл прыкладзеных да аднаго цела, але ў розных напрамках. Басня І.А. Крылова “Лебедь, ўука і рак”.
Когда в товарищах согласья нет,
На лад их дело не пойдет,
И выйдет из него не дело, только мука.
Однажды Лебедь, Рак да Щука
Везти с поклажей воз взялись
И вместе трое все в него впряглись;
Из кожи лезут вон, а возу все нет ходу!
Поклажа бы для них казалась и легка:
Да Лебедь рвется в облака,
Рак пятится назад, а Щука тянет в воду.
Кто виноват из них, кто прав – судить не нам;
Да только воз и ныне там.
З басні бачна, што сілы ўсіх траіх былі роўныя, а значыць воз і не крануўся з месца.
Усе целы, якія знаходзяцца на Зямлі або каля яе паверхні, заўсёды зведваюць дзеянне хаця б адной сілы, а прыродзе якой мы будзем гаварыць пазней.
4. Праверка ўзроўню разумення новых ведаў.
Задача1. Чаму чалавек можа бегчы па тонкаму ільду і не можа стаяць на ім не правальваючыся?
Адказы вучняў.
Адказ: Вынік дзеяння сілы на цела залежыць не толькі ад яе велічыні, але і ад часу дзеяння. Калі чалавек бяжыць па тонкаму ільду, час дзеяння сілы вельмі малы – за гэты малы час лёд не ўспявае праламацца.
5.Замацаванне ведаў, іх абагульненне і сістэматызацыя.
Тэст2.
- Якая фізічная велічыня з прыведзеных ніжэй выкарыстоўваецца для апісання ўзаемадзеяння цел?
А. тэмпература.
Б. сіла.
В. шчыльнасць.
Г. аб’ём.
2. Якой літарай прынята абазначаць сілу?
А. m.
Б. P.
В. F.
Г. V.
3. Да якіх вынікаў можа прывесці дзеянне некаторай сілы на цела?
А. ніякіх змен не адбудзецца.
Б. цела будзе змяняць сваю скорасць.
В. цела будзе дэфармавацца.
Г. цела будзе змяняць сваю скорасць або дэфармавацца.
4. Ад чаго залежыць вынік дзеяння сілы?
А. Ад велічыні (модуля) сілы.
Б. Ад напрамку дзеяння сілы.
В. Ад велічыні (модуля) сілы і напрамку дзеяння сілы.
Г. Ад велічыні(модуля) сілы, пункта прыкладання і напрамку дзеяння сілы.
5. Што характарызуе сіла?
А. скорасць цела.
Б. масу цела.
В. узаемадзеянне цел.
Г. рух цела.
6. Прадоўжыце сказ: “Сіла - ...”
А. прычына змянення скорасці цела.
Б. прычына змянення масы цела.
В. прычына змянення тэмпературы цела.
Г. прычына змянення скорасці цела або яго формы.
- Дамашняе заданне. §19, кантр. пытанні да параграфа.
- Рэфлексія
Закончыце сказ “Сёння на ўроку ядаведаўся ...”