Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Коленская сярэдняя школа" 2024г.
Тэма: Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага матэрыялу па тэме ”Фізічныя целы, фізічныя з’явы, фізічныя велічыні. Вымярэнні фізічных велічынь.”
Мэты урока:
- абагульніць,паглыбіць і сістэматызаваць тэарэтычныя веды па тэме;
- паказаць уменне прымянення іх ў практычнай дзейнасці, у новай сітуацыі;
- развіваць лагічнае мысленне, памяць, уважлівасць, уменне параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады;
- выхоўваць пазнавальную актыўнасць вучняў, цікавасць да прадмета, падтрымліваць у вучнях дух пошуку і спаборніцтваў, даць магчымасць кожнаму праявіць свае веды
Тып ўрока: абагульняючы
Слайды з фізічнымі з’явамі (30), вымяральныя прыборы (лічбавыя і шкальныя), рулеткі і тэрмометры на кожнага вучня, табліцы для задання па фізічным велічыням,партрэт Леанарда да Вінчы,малюнак лесвіцы ведаў ў краіну ФІЗІКА, плакат з відарысам сабакі, 9 фотаздымкаў сабакі
- дзелавая гульня
Ход урока
- Арганізацыйны момант
- Матывацыя
Дарагія дзеці, звярніце увагу на гэту навуковую лесвіцу, якая вадзе нас ў чароўную краіну “ФІЗІКА”. У ей жывуць геніальныя людзі, якія дазволілі нам лятаць на самалетах, бачыць па тэлевізару што адбываецца ў іншых краінах, ездзіці на аўтамабілях, размаўляць па мабільным тэлефоне і мн.інш.
Не перастаю здзіўляцца
Цудам, што есць на Зямлі, -
Тэлевізару, голасу рацый
І вентылятару на стале.
Як прыдумаць змаглі такое,
Што дыск песню пяе,
Што на кнопку націснеш рукою
І сярод ночы дзень настае?
Але якой разумнай не была б тэхніка, заўседы патрэбны людзі, якія змаглі б упраўляць ею, развіваць яе і мадэрнізіраваць. Спадзяюся, што вы станеце такімі людзьмі, а для гэтага вам патрэбны веды, упартая праца іразуменне ўсяго таго, што адбываецца навокал.
- Актуалізацыя ведаў, пастаноўка мэты урока
Што ж гэта за краіна – ФІЗІКА, што азначае яе назва?
(вучні адказваюць на пытанне)
Ф І З І К А
Краінай ФІЗІКА правіць мудры прэзідэнт са сваей світай вучоных. Яны бачаць, што вы знаходзіцеся на першай ступеньцы лесвіцы ў гэтую краіну. Палову ступенькі вы ўжо прайшлі – гэта 10 параграфаў з 19, якія вывучаюць ў 6 класе. І задумаў мудры прэзідэнт праверыць, як вы пераадольваеце гэтую ступеньку, ці зможаце ісці далей з атрыманымі ведамі і ў будучым стаць інжынерамі, тэхнікамі, электрыкамі, урачамі, пілотамі і проста карыстальнікамі тэхнічных прылад? А дапмагчы яму вызваўся… як вы думаеце, хто?
(Настаўнік
паказвае
на фотаздымак
сабакі,
вучні адказваюць)
Так, КАМІСАР РЭКС, строгі, але справядлівы. Ен падрыхтаваў для вас дзелавую гульню па тэме ”Фізічныя целы, фізічныя з’явы, фізічныя велічыні. Вымярэнні фізічных велічынь.”, якая складаецца з 5 спраў розных узроуняў. І ваша задача пры выкананні гэтых спраў паказаць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі па тэме, актыўная работа. Немалаважны для РЭКСА і такія якасці, як памяць, уважлівасць, лагічнае мысленне – ен жа следчы і вельмі хоча пасябраваць з вамі.
ДЭВІЗ: ГУЛЯЦЬ - ГУЛЯЙ, ДЫ СПРАВУ ЗНАЙ.
(Запіс даты і тэмы урока)
Настаўнік раздае вучням фотаздымкі РЭКСА, на адваротнай старане якіх запісаны нумары і назвы спраў.
- Праверка тэарэтычных ведаў
Справа №1 Фізічныя целы
Што называюць фізічным целам? Прывядзіце прыклады фізічных цел, якія знаходзяцца ў нас ў классе. А зараз КАМІСАР РЭКС прапануе вам ў сшытках запісаць 5 фізічных цел, якія есць у вас дома.
( вучні пішуць №1 і выконваюць заданне)
Справа №2 Фізічныя з’явы
Што называюць фізічнай з’явай? Прывядзіце прыклады. У справе №2 КАМІСАР РЭКС прапануе вам праглядзець некалькі слайдаў з фізічнымі з’явамі, сярод якіх есць і яшчэ невядомыя вам, звярніце на іх увагу.
( Настаўнік паказвае
слайды з’яў, вучні называюць іх)
маланка зацьменне Сонца зацьменне Месяца вясёлка
міраж фата-маргана паўночнае ззянне гало
мнімае Сонца прамяні дождж іней
туман снег град раса
воблакі тайфун тарнада смерч
землятрус цунамі вывяржэнне вулкана лавіна
гейзер павадак ледаход
айсберг пажар
Пры праглядзе слайдаў паведамленні вучняў:
Фата – маргана ( па італьянску- фея Маргана, якая жыве на марскім дне і ашуквае вандроўнікаў) – гэта аптычнач з’ява ў атмасферы, якая складаецца з некалькіх міражоў, пры якіх аддаленыя аб’екты бачны некалькі разоў з рознымі скажэннямі.
Гало ( па грэчаску – круг, дыск, аура, німб, арэол) – аптычная з’ява, кольца, якое свеціцца вакол крыніцы святла. Гало звычайна з’яўляецца вакол Сонца або Месяца,, іншых магутных крыніц святла, такіх як вулічныя агні. Гало вызвана ледзянымі крышталямі у перыстых воблаках. Адбітае і праломленае ледзянымі крышталямі святло раскладаецца ў спектр, што робіць падобным яго на вяселку.
А зараз у сшыткі запішыце як мага больш фізічных з’яў, якія вы запомнілі.
Справа №3 Фізічныя велічыні
КАМІСАР РЭКС цікавіцца: для чаго патрэбны фізічныя велічыні? (Для апісання фізічных цел і фізічных з’яў) . прывядзіце прыклады вывучаных вамі фізічных велічынь, як яны абазначаюцца, якія маюць адзінкі вымярэння?
Заданне №7, стар. 103.
Вучням раздаюцца таблічкі,
патрэбна іх запоўніць
ХВІЛІНКА АДПАЧЫНКУ
Адзін з вучняў называе старынныя меры даўжыні, а астатнія паказваюць іх: цаля, пядзя, дзюйм, локаць, сажань, касы сажань, фут.
- Прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы
Справа №4 Вымяральныя прыборы
Як можна вымяраць фізічную велічыню? Якія вы ведаеце вымяральныя прыборы?
ПАРАД ВЫМЯРАЛЬНЫХ ПРЫБОРАЎ: настаўнік паказвае вымяральны прыбор, вучні адказваць, якую велічыню можна ім вымераць. Потым паказвае электронны гадзіннік і шкальны. Вучні называюць адрозненні.
Заданне ад РЭКСА: у кожнага з вучняў на стале ў футляры ляжыць тэрмометр. Так як у наступнай справе нам неабходна бедзе вымяраць тэмпературу вадкасці, то скажыце ці зможам мы гэтымі тэрмометрамі вымераць тэмпературу кіпеню? (Верхняя мяжа вымярэння) !!! у двух футлярах знаходзяцца медыцынскія тэрмометры!!!
Вызначыць і запісаць у сшыткі цану дзялення тэрмометра.
Справа №5 Вымярэнні фізічных велічынь
”Навука пачынаецца там, дзе пачынаюць вымяраць” Д.І. Мендзялееў
А) вымярэнні “на вока” : ацаніць і запісаць у сшыткі даўжыню падаконніка;
Б) Вымерайце тэмпературу вадкасці ў каларыметры;
В) зрабіце неабходныя вымярэнні і разлічыце плошчу стальніцы вучэбнага стала.
6. Падвядзенне вынікаў урока
Пры выстаўленні адзнак можна выкарыстаць рэзервовы матэрыял №4, стар.103
7. Дамашняе заданне.
Паўтарыць тэму
Праверка гіпотэзы Леанарда да Вінчы